Big Cartoon DataBase | |
---|---|
URL | [1] |
Тып сайта | база даных |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Аўтар | Dave Koch |
Пачатак працы | 1998 |
Бягучы статус | Актыўная |
Big Cartoon DataBase (BCDB) — адна з найбуйнейшых анлайн-баз даных аб мультыплікацыйных фільмах, анімацыйных навуковых фільмах, анімацыйных тэлешоу і кароткіх мультфільмах.
Праект BCDB стартаваў у 1996 годзе як спіс Дыснееўскіх мультфільмаў на камп’ютары стваральніка базы даных (Dave Koch)[1]. У 1998 годзе, у адказ на цікавасць да спісу, база даных стала даступнай у сетцы як пошукавы рэсурс, прызначаны для збору інфармацыі аб мультфільмах. У базе даных можна было знайсці інфармацыю пра такія дэталі вытворчасці канкрэтных карцін, як акцёры (тыя, хто агучваў мультыплікацыйныя ролі), прадзюсары і рэжысёры, а таксама кароткі змест сюжэта і рэцэнзіі наведвальнікаў[2]. У 2003 годзе BCDB стала 501(c) некамерцыйнай арганізацыяй[1]. А 24 чэрвеня 2009 года ў паведамленні ад аўтара праекта на яго форуме база даных пераадолела мяжу ў 100 000 артыкулаў[3].
Адной з асаблівасцяў базы даных з’яўляецца яе старонка «Папулярнае», на якой паказаны 25 самых папулярных анімацыйных фільмаў на думку карыстальнікаў рэсурсу. Карыстальнікам прапануецца магчымасць ацаніць фільм ад 0 да 10 балаў. Сам рэйтынг паказвае мультфільмы, якія набралі найвышэйшы бал, а таксама мультфільмы, за якія была аддадзена найбольшая колькасць галасоў. У гэтай базе даных таксама ёсць рэйтынг 20 найгоршых карцін[4].
BCDB таксама змяшчае ўласны форум, на якім карыстальнікі могуць абменьвацца думкамі або распытваць што-небудзь аб мультыплікацыйных фільмах. Форум знаходзіцца ў адкрытым доступе і мадэруецца мадэратарамі і адміністратарамі.
Таксама ў базе даных ёсць блок навін, дзе публікуецца інфармацыя аб навінках мультфільмаў, а таксама нядаўна дададзеных у базу карцінах.
Big Cartoon Database таксама запусціла аналагічны праект Big Comic Book Database (BCBDB) — анлайн базу даных аб коміксах. Да 2005 года ў ёй змяшчалася інфармацыя пра больш як 100 000 коміксаў і каля 35000 сканаў вокладак.