Bithyniidae — сямейства прэснаводных бруханогіх малюскаў з атрада Littorinimorpha[1].
Вышыня ракавіны ў сярэднім не перавышае сантыметра, адтуліна ракавіны зачыняецца вечкам. Прадстаўнікі сямейства з’яўляюцца прамежкавым гаспадаром у жыццёвым цыкле Opistorchis felineus, паразіта чалавека і жывёл, а таксама многіх іншых трэматод.
Жывуць на водных раслінах, глейкім або гліністым дне. Аддаюць перавагу стаячым вадаёмы, старыцам, альбо застойным берагам рэк.
Па дадзеных World Register of Marine Species, на жнівень 2016 г. сямейства ўключае 17 родаў[1]:
- Bithynia Leach, 1818
- † Celekenia Andrusov, 1902
- † Daciella Wenz, 1942
- Emmericiopsis Thiele, 1928
- † Euchilus Sandberger, 1870
- † Ferebithynia Kókay, 2006
- Gabbiella Mandahl-Barth, 1968
- Hydrobioides G. Nevill, 1885
- Mysorella Godwin-Austen, 1919
- Neosataria Kulkarni & Khot, 2015
- Neumayria de Stefani, 1877
- Parabithynia Pilsbry, 1928
- Parafossarulus Annandale, 1924
- Pseudobithynia Glöer & Pešić, 2006
- Pseudovivipara Annandale, 1918
- † Tylopoma Brusina, 1882
- Wattebledia Crosse, 1886
Зноскі
- ↑ а б Сямейства Bithyniidae у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.) (Праверана 16 верасня 2008)