Bothrops atrox — самая буйная змяя ў родзе Bothrops.
Даўжынёй звычайна да 2 м, а зрэдку дасягае 2,5 м. Шчыльнае, але стройнае тулава мае шэрую або карычневую афарбоўку з выразнымі буйнымі ромбамі на спіне, аблямаванымі чорнай паласой. Падбародак змяі афарбаваны ў ярка-жоўты колер, за што яе часта называюць «жоўтая барада» (barba amarilla).
Насяляе ўсю Цэнтральную Амерыку на поўнач да 22° з. ш., трапічную Паўднёвую Амерыку да Аргенціны і астравы Трынідад, Табага, Сент-Люсія і Марцініка.
Згадваецца ў рамане Рэкса Стаута «Fer-de-Lance».
Зноскі