Bungo Stray Dogs (яп. 文豪ストレイドッグス Бунго: Суторэй Доггусу, англ. Literary Stray Dogs, літаральна Бадзяжныя сабакі літаратуры) — манга, створаная мангакай Асагіры Кафкай і праілюстраваная Санго Харукавай. Выходзіць у японскім часопісе прыгодніцкай мангі Young Ace з 2012 года[1]. Сюжэт будуецца на жыцці галоўнага героя, пярэваратня Ацусі Накадзімы, і іншых людзях, якія маюць звышздольнасці і выкарыстоўваюць іх для розных мэт, у тым ліку для барацьбы, вядзення бізнесу, рашэнні загадак. Большасць персанажаў носяць імёны вядомых пісьменнікаў і паэтаў XIX—XX стагоддзяў, у тым ліку Руноскэ Акутагава, Асаму Дадзай, Акіка Ёсана, Кэндзі Міядзава, Фёдар Дастаеўскі, Накахара Цюя, Рампо Эдогава і г. д.
Анімэ адаптацыя ўключае тры сезоны серыялы і некалькі фільмаў. Прэм’ера першага сезона адбылася 7 красавіка 2016 года, а другога — 6 кастрычніка 2016 года. Трэці сезон выхадзіў з красавіка па чэрвень 2019 года[2][3].
Гісторыя пачынаецца з таго, што юнака Ацусі Накадзіму выганяюць з сіроцкага прытулку, і ён у адчаі вырашаецца на крадзеж. Але каля ракі ён сустракае чалавека, які хоча здзейсніць самагубства, і выцягвае яго з вады. Выратаванага чалавека завуць Асаму Дадзай, ён аказваецца супрацоўнікам дзіўнага Агенцтва і прапаноўвае Ацусі дапамогу. Хутка аказваецца, што Ацусі мае звышздольнасць ператварацца ў белага тыгра падчас поўні, і таму прадстаўляе небяспеку для навакольных, і праз гэта яго выгналі з прытулку. Дадзай наймае яго ў агенцтва, дзе збіраюцца іншыя карыстальнікі здольнасцяў, калі яны займаюцца рознымі справамі і падзеямі, якія адбываюцца ў горадзе Якагаме. Ацусі становіцца мэтай членаў партовай мафіі, у першую чаргу былога вучня Дадзая, Рюноскэ Акутагава, паколькі на чорным рынку за яго галаву прызначаная ўзнагарода.