CAC 40 | |
---|---|
Дата пачатку разліку |
31 снежня 1987 |
Аператар | Euronext |
Біржы | Euronext Paris |
Вэб-сайт | live.euronext.com/… (англ.) |
CAC 40 (Cotation Assistée en Continu) з’яўляецца важнейшым фондавым індэксам Францыі. Пачатковае значэнне індэкса — 1000 пунктаў — было ўстаноўлена 31 снежня 1987 года.[1]
Індэкс вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных кампаній, акцыі якія гандлююцца на біржы Euronext Paris. Кожная з сарака кампаній мае свой індэкс, які ўзважваецца ў адпаведнасці з вартацю яе каштоўных папер, даступных на рынку. Вагі вар’іруюцца ад кампаніі да кампаніі ў залежнасці ад яе капіталізацыі ў вольным звароце. Падчас узважвання кампанія ўсякаецца да максімальнай вагі 15 % у CAC 40.[2]
Пачынаючы з 1 снежня 2003 года пры падліку капіталізацыі ўлічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным абарачэнні.[3]
Індэкс вылічваецца кожныя 30 секунд у працоўныя дні біржы з 9:00 да 17:30 па Цэнтральна-еўрапейскім часе.[4]
Састаў CAC 40 абнаўляецца штоквартальна камітэтам экспертаў Conseilcientifique des indices (CSI). Змяненні заўсёды ўступаюць у сілу ў трэцюю пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня. Колькасць акцый у свабодным звароце пераглядаецца кожны верасень.[5][6]