CERN

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях
(CERN)
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire (CERN)
Міжнародная назва англ.: European Organization for Nuclear Research
Заснаваны 1954
Дырэктар Fabiola Gianotti
Супрацоўнікаў
  • 2 635 чал. (2020)[1]
Размяшчэнне Сцяг Швейцарыі Жэнева
Юрыдычны адрас Жэнева, Швейцарыя
Сайт cern.ch
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях (фр.: Organisation Européenne pour la Recherche Nucléaire) — найбуйнейшы ў свеце навукова-даследчы цэнтр фізікі высокіх энергій.

Арганізацыя, больш вядомая па старому скарачэнню CERN (фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire — Еўрапейскі савет па ядзерных даследаваннях), была заснавана ў 1954 годзе і размяшчаецца ў паўночна-заходнім прадмесці Жэневы на французска-швейцарскай мяжы.

Станам на 2024 год арганізацыя налічвае 20 дзяржаў-членаў[2].

Базавы элемент даследчай інфраструктуры CERN — гэта Вялікі адронны калайдар. Арганізацыя таксама з’яўляецца месцам нараджэння World Wide Web.

CERN спыніла супрацоўніцтва з НДІ Беларусі і Расіі 30 лістапада 2024 года[3].

Зноскі