Cadillac Commando | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | Textron Marine & Land Systems[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1963 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2 260 міліметр |
Вышыня | 2 438 міліметр |
Ride height | 406 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Cadillac V — бронетранспарцёр, распацаваны ў пачатку 1960-х кампаніяй Cadillac па замове арміі ЗША.
Распрацоўваўся як авіядэсантная амфібійная бронемашына з колавым шасі. Мадэль прызначалася для разведкі, суправаджэння калон, падаўлення беспарадкаў, перавозкі асабістага складу і апаратуры кіравання і сувязі. У 1963 годзе яна была прадстаўлена прэсе. На момант прэзентацыі бранявік меў наступныя характарыстыкі[1]:
Існуюць чатыры асноўных серыі: V-100, V-150, V-200 і «Скаўт».
Канструкцыя трох першых серый аднатыпная. Бронекорпус машын зварны, выкананы з лістоў сталёвай броні высокай цвёрдасці маркі XAR-30. Забяспечвае абарону экіпажа і дэсанту ад куль калібра не больш за 7,62 мм[2], аскепкаў снарадаў і супрацьпяхотных мін. У пярэдняй частцы машыны размяшчаюцца камандзір і кіроўца. Рухавік размяшчаецца ў задняй частцы корпуса злева. У цэнтры машыны знаходзіцца дэсантнае аддзяленне. Па абодвух баках і ў кармавым лісце размяшчаюцца тры дзверы. У даху таксама размяшчаецца люк. Дзевяць браніраваных вокнаў (па адным у скулах корпуса, бартах і дзвярах і два ў лабавым бронелісце) забяспечваюць кругавы агляд знутры машыны. Пад кожным акном (акрамя лабавых) знаходзяцца амбразуры.
Падвеска кола залежная, на ліставых рысорах. Усе колы абсталяваныя гідраамартызатарамі. На машынах першых трох серый усталёўваліся карбюратарныя рухавікі «Крайслер» V-8, 210 к. с.
Бронетранспарцёры V-100 упершыню былі выкарыстаныя падчас вайны ў В’етнаме. У цэлым яны добра зарэкамендавалі сябе ў баявых умовах, нягледзячы на тое, што параўнальна лёгкая канструкцыя не дазваляла ўсталёўваць на машыну цяжкае ўзбраенне.
Узбраенне складалася альбо з двух 7,62 мм кулямётаў у закрытай вежы, альбо аднаго 12,7 мм кулямёта ў адкрытай зверху вежы.
Акрамя арміі машыны V-100 (з дэмантаваным узбраеннем) выкарыстоўваліся амерыканскай паліцыяй, у тым ліку для разгону антываенных дэманстрацый у гады вайны ў В’етнаме.
Бронетранспарцёр з’яўляецца амфібіяй. Рух у вадзе ажыццяўляецца за кошт кручэння колаў.
Бронетранспарцёр V-150 створаны на аснове V-200. Асноўныя варыянты выканання: бронетранспарцёр (без бартавога ўзбраення), камандна-штабная машына (7,62-мм кулямёт на станку са шчытом), баявая разведвальная машына (12,7-мм спараны буйнакаліберны кулямёт у камандзірскай вежцы), баявая машына агнявой падтрымкі (20-мм аўтаматычная гармата ў вежы і 7,62-мм кулямёт на станку), баявая машына з цяжкім узбраеннем (90-мм гармата ў вежы і 7,62-мм кулямёт на станку), самаходны мінамёт (81-мм мінамёт на адкрытай платформе)[3].
Дно было ўзмоцнена для абароны экіпажа ад падрыву мін. Машына прадстаўлена прэсе ў студзені 1972 года[4].
Бронетранспарцёр V-200 прадстаўляў павялічаную копію свайго папярэднікі V-100. У параўнанні з V-100, V-200 мае вялікія габарыты і ўзмоцненую хадавую частку. Гэта дазваляла ўсталёўваць больш цяжкае ўзбраенне.
Браневікі прымалі ўдзел у многіх буйных ваенных канфліктах. Часцяком, траплення адной гранаты РПГ хапала каб вывесці машыну з ладу або цалкам знішчыць яе.
У Паўднёвым В’етнаме V-100 выкарыстоўваліся ваеннай паліцыяй Арміі ЗША для патрулявання тылавых раёнаў і ў ходзе правядзення іншых гарнізонна-каравульных мерапрыемстваў, а таксама службай забеспячэння бяспекі авіябаз Ваенна-паветраных сіл ЗША[5]. Падраздзяленні сухапутных войск бронетранспарцёрамі не абсталёўваліся. Для праверкі баявой эфектыўнасці і агульнай ацэнкі эксплуатацыі бронетранспарцёра ў баявой абстаноўцы партыя машын была пастаўлена Арміі Рэспублікі В’етнам (паўднёвав’етнамскай). Па няпоўных даных для арміі Паўднёвага В’етнама было прададзена 477 адзінак, у выніку некаторыя браневікі былі адпраўленыя назад у ЗША, альбо былі знішчаныя, альбо захоплены В’етнамскай Народнай Арміяй (паўночнавав’етнамскай). Дакладныя лічбы страт БТР ад дзеянняў праціўніка або ў выніку нядбайнасці і рознага роду здарэнняў невядомыя[6].
У Кувейта перад вайной з Іракам у 1990 годзе мелася 62 бронетранспарцёры V-300 з 90-мм гарматай і 20 V-150S. Усе яны былі знішчаны альбо захоплены іракскай арміяй.
У наступным машыны выкарыстоўваліся арміяй Саудаўскай Аравіі. Так, напрыклад, яны ўдзельнічалі ў бітве пры Хафджы. Першая спроба ўзяць горад была адбітая іракскімі танкамі і пяхотай, пры гэтым было страчана сем ракетна-гарматных V-150. У ходзе другой атакі страты V-150 дасягнулі 10 машын[7][8].
|
|