Caleana major — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).
Гэты від архідэі мае вельмі маленькія памеры: яе вышыня 50 см, а кветка — 2 см. на сцябле прарастае ад 2 да 4 кветак мудрагелістай формы. Кветка нагадвае па качку, якая ляціць. Але для насякомых-пільшчыкаў верхняя частка кветкі нагадвае самку гэтага насякомага і вельмі прыцягвае самцоў. Такім чынам расліна выкарыстоўвае самцоў-пільшчыкі ў якасці пераносчыкаў пылка для апылення на астатнюю частку кветкі. Самец, на некаторы час трапляе ў пастку кветкі і ўвесь пакрываецца пылком. Самец пераносіць на лычык архідэі пылок і такім чынам адбываецца размнажэнне.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Аўстраліі (Квінсленд, Тасманія).
Зноскі
- Imágenes en Google
- Govaerts, R. (1999). World Checklist of Seed Plants 3(1, 2a & 2b): 1-1532. Continental Publishing, Deurne.
- Govaerts, R. (2003). World Checklist of Monocotyledons Database in ACCESS: 1-71827. The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew.