Calypsoeae — трыба аднадольных раслін падсямейства эпідэндравыя (Epidendroideae) сямейства архідныя (Orchidaceae).
Наземныя, пераважна, клубнецыбульныя або карэнішчавыя расліны. Утвараюць мікарызу. Прадстаўнікі шырока сустракаюцца ў Еўропе, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыцы, у трапічнай Цэнтральнай Амерыцы і на Карыбскіх астравах, Бразіліі і Аргенціне. Прадстаўнікі трыбы адсутнічаюць у Афрыцы, Аўстраліі і на астравах Ост-Індыі і Ціхага акіяна[1].
У склад трыбы ўключаюць 13 родаў[2] і каля 60 відаў. Буйнейшым родам з’яўляецца Govenia, куды ўключаюць каля 30 відаў[1]:
Зноскі
- ↑ а б Carlsward B., Stern W. L. Vegetative anatomy of Calypsoeae (Orchidaceae)(англ.) // Lankesteriana : journal. — 2008. — Т. 8. — № 1. — С. 105—112. — DOI:10.15517/lank.v8i3.18324
- ↑ Jun-Wen Zhai at all. A New Orchid Genus, Danxiaorchis, and Phylogenetic Analysis of the Tribe Calypsoeae(англ.) // PLoS ONE : journal. — 2013. — Т. 8. — № 4. — С. e60371. — DOI:10.1371/journal.pone.0060371