Carissa macrocarpa — пладовы вечназялёны куст сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Вечназялёны куст 4,5—5,5 м вышынёй з авальным глянцавым цёмна-зялёным лісцем 2,5—5 см даўжынёй. Плод круглы або даўгаваты, да 6 см даўжынёй і 4 см шырынёй, у няспелым выглядзе зялёны, пры паспяванні чырванее. Усярэдзіне плада змяшчаецца духмяная сакавітая мякаць, з маленькімі ўкрапінамі латэксу і з 6-16 незаўважным тонкім пляскатым насеннем.
Паходзіць з прыбярэжных раёнаў Паўднёвай Афрыкі і культывуецца далёка ўглыб яе тэрыторыі. У 1905 годзе была інтрадукавана на Гавайскія астравы і хутка там распаўсюдзілася. У цяперашні час яна культывуецца таксама на Багамскіх астравах, на Філіпінах, у Індыі і Усходняй Афрыцы.
Цалкам саспелыя плады ядомыя ў неапрацаваным выглядзе. Вычышчаныя плады выкарыстоўваюцца для вырабу джэмаў, сіропаў, жэле, пудынгаў і г. д.
Зноскі