Castra praetoria — умацаваны лагер прэтарыянцаў на Вімінале, у Рыме, збудаваны імператарам Тыберыем. Такім чынам усе кагорты прэтарыянцаў сталі знаходзіцца ў адным лагеры.
Castra Praetoria уяўляў сабою прамавугольнік (380 на 440 м) са сценамі таўшчынёй 2 м і вышынёй 4,73 м.[1] Уздоўж сцяны размяшчаліся шэрагі скляпеністых пакояў, дзе жылі салдаты. З 271 года лагер стаў часткай Аўрэліянавай сцяны (Porta Praetoriana), і быў разбураны пры імператары Канстанціне. Да нашых дзён захаваліся разваліны паўночнай і ўсходняй часткі лагера, а таксама часткова паўднёвы бок.
Гэты тэрмін даў назву рымскаму кварталу Castro Pretorio і аднайменнай станцыі метро.