Celestia | |
---|---|
Тып | віртуальны планетарый, астраномія |
Аўтар | Крыс Лорэл |
Распрацоўшчыкі | супольнасць |
Напісана на | C++, Lua[1] |
Інтэрфейс | графічны (GTK+, OpenGL) |
Аперацыйная сістэма | Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя, Windows |
Мовы інтэрфейсу | 28 моў. |
Першы выпуск | 2001 |
Апошняя версія | 1.6.1 (7 чэрвеня 2011[2]) |
Стан | актыўнае |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | www.shatters.net/celestia |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Celestia — свабодная трохмерная астранамічная праграма, створаная на мове праграмавання C++, для платформаў Microsoft Windows, Linux і Mac OS X. Створана Крысам Лорэлам і даступная на ўмовах GNU General Public License.
Праграма, засноўваючыся на Каталогу HIPPARCOS, дазваляе карыстальніку разглядаць аб’екты памерамі ад штучных спадарожнікаў да поўных галактык у трох вымярэннях, выкарыстоўваючы тэхналогію OpenGL. У адрозненне ад большасці іншых віртуальных планетарыяў, карыстальнік можа свабодна падарожнічаць па Сусвету.
НАСА і ЕКА выкарыстоўваюць Celestia у адукацыйных[3] і прапагандысцкіх праграмах[4], а таксама як інтэрфейс для праграм аналізу траекторый[5], але не варта яе блытаць з падобнай праграмай ЕКА — Celestia 2000.
Дадаткі да праграмы дазваляюць дадаваць як рэальна існуючыя аб’екты, так і аб’екты з выдуманых сусветаў, створаныя іх фанатамі (Зорныя войны, Вавілон 5, Рука Арыёна і іншыя)
Celestia на Вікісховішчы |