Cephalaria alpina — від раслін роду Cephalaria сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Шматгадовая расліна, дасягае ў вышыню ад 60 да 100 см. Сцябло і ніжні бок лісця пакрытыя густымі валасінкамі.
Кветкі сабраны ў шаравыя суквецці. Прыкветкі 6-7 мм у даўжыню і ад 3,5 да 4 мм шырынёй. Перыяд цвіцення працягваецца з ліпеня па верасень.
Сустракаецца ў заходняй і паўднёвай частцы Альпаў, у Апенінах. На ўсходзе даходзіць да Арльберга.
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны ў садках і на кветніках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».