Champion of Champions 2016 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 12 лістапада 2016 |
Арэна | Рыка арэна |
Горад | Ковентры |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | Матчрум Спорт |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Ніл Робертсан |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Роні О'Саліван |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 123 |
Колькасць соценных серый | 23 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Джон Хігінс) |
←2015 ● Champion of Champions ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Чэмпіянат Кітая | Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі→ |
Champion of Champions 2016 (таксама вядомы як Dafabet Champion of Champions 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 12 лістапада 2016 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Кампанія Dafabet у другі раз пасля розыгрышу 2014 года спансавала турнір Champion of Champions. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Шона Мёрфі (4:2), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (6:4), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Роні О’Салівана ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой другі прафесійны тытул запар пасля перамогі на чэмпіянаце Кітая за тыдзень да гэтага.
Champion of Champions 2016 года стаў шостым розыгрышам турніру Champion of Champions, які праходзіў у 1978 і 1980 гадах у Лондане, Англія і быў адноўлены ў 2013 годзе. З 2013 года спаборніцтва паміж пераможцамі найбуйнейшых снукерных турніраў праводзіцца на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.
Champion of Champions 2016 праходзіў пад эгідай арганізацыі Матчрум Спорт (англ.: Matchroom Sport) і быў акрэдытаваны сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association), а таксама ўваходзіў у каляндар мэйн-тура ў якасці аднаго з запрашальных турніраў снукернага сезона 2016/2017.
Матчы асноўнай стадыі турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на Рыка арэне.
Кампанія Dafabet у другі раз спансавала Champion of Champions. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £300,000. Першы прыз, які атрымаў пераможца спаборніцтва, склаў £100,000, як і на Champion of Champions 2015.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £100000 |
Фіналіст | £50000 |
Паўфіналісты | £25000 |
Фіналісты груп | £10000 |
Паўфіналісты груп | £7500 |
Агульны прызавы фонд | £300000 |
На Champion of Champions 2016 прынялі ўдзел 14 гульцоў, якія перамагалі на прафесійных турнірах з папярэдняга розыгрышу спаборніцтва, а таксама два снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў аднагадовым рэйтынгу сярод астатніх. 16 удзельнікаў былі фармальна разбіты на 4 групы па 4 снукерысты. На працягу першых чатырох дзён гуляліся па тры матчы кожнай групы (два паўфіналы і фінал), пераможцы якіх траплялі ў паўфінальную стадыю турніру, паядынкі якой гуляліся ў пяты гульнявы дзень, а фінал спаборніцтва праходзіў у шосты апошні дзень Champion of Champions. Усе матчы праходзілі за адным сталом на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Паўфіналы груп | 7–10 лістапада | 7 | 4 |
Фіналы груп | 7–10 лістапада | 11 | 6 |
1/2 фіналу | 11 лістапада | 11 | 6 |
Фінал | 12 лістапада | 19 | 10 |
На турнір Champion of Champions 2016 былі запрошаны пераможцы ўсіх рэйтынгавых і нізкарэйтынгавых турніраў з папярэдняга розыгрышу Champion of Champions, а таксама пераможцы запрашальных Мастэрс 2016, Championship League 2016, Shoot-Out 2016, чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 і чэмпіянату свету сярод ветэранаў 2016. Паколькі пераможцамі гэтых 23-х турніраў станавіліся толькі 14 снукерыстаў, былі запрошаныя яшчэ два гульцы з найвышэйшымі пазіцыямі ў аднагадовым рэйтынгу — Сцюарт Бінэм і Джо Пэры.
Марка Фу, які перамог на нізкарэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Гібралтара ў 2015 годзе, адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве. Замест яго быў запрошаны Джо Пэры, які займаў найвышэйшую пазіцыю ў аднагадовым рэйтынгу сярод тых, хто не кваліфікаваўся на турнір.
8 удзельнікаў спаборніцтва гулялі на Champion of Champions у чацвёрты раз запар пасля таго, як спаборніцтва было адноўлена ў 2013 годзе: Джон Хігінс, Марк Сэлбі, Сцюарт Бінэм, Ніл Робертсан, Шон Мёрфі, Джад Трамп, Марк Ален і Алістэр Картэр.
У 2016 годзе на Champion of Champions патрапіла 3 дэбютанты: Лян Вэньбо, Энтані Мак-Гіл і Робін Хал.
З усіх удзельнікаў Champion of Champions 2016 пераможцамі да гэтага станавіліся Роні О’Саліван у 2013 і 2014 гадах і Ніл Робертсан у 2015 годзе.
Самым узроставым удзельнікам Champion of Champions 2016 года стаў 44-гадовы Марк Дэвіс. Джо Пэры і Робіну Халу падчас турніру было па 42 гады, а Джону Хігінсу — 41. Самым маладым гульцом, які патрапіў на чэмпіёнскі турнір 2016 года, стаў 25-гадовы Энтані Мак-Гіл. Джаду Трампу было 27 гадоў, а Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо — па 29.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Champion of Champions.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | Перамогі | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НБ[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 7 | Ніл Робертсан | Champion of Champions 2015 Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2015 Рыга Мастэрс 2016 |
11.02.1982 | 2013 | Перамога (2015) | 3 | 10 | 8 | 2 | 80% | 90 | 55 | 35 | 61.11% | 38 | 13 | 144 | 2.37 | 6.92 | 140000 |
2 | 1 | Марк Сэлбі | Чэмпіянат свету 2016 International Championship 2016 Пол Хантэр Класік 2016 Адкрыты чэмпіянат Гдыні 2016 |
19.06.1983 | 2013 | Паўфінал (2013) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 42 | 20 | 22 | 47.62% | 13 | 3 | 117 | 3.23 | 14 | 37500 |
3 | 8 | Роні О'Саліван | Мастэрс 2016 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2016 |
05.12.1975 | 2013 | Перамога (2013, 2014) | 2 | 8 | 8 | 0 | 100% | 83 | 52 | 31 | 62.65% | 46 | 13 | 139 | 1.8 | 6.38 | 200000 |
4 | 5 | Шон Мёрфі | Сусветнае гран-пры 2016 | 10.08.1982 | 2013 | 1/8 фіналу (2013, 2014, 2015) | 3 | 3 | 0 | 3 | 0% | 17 | 5 | 12 | 29.41% | 3 | 0 | 69 | 5.67 | — | 17500 |
— | 6 | Джон Хігінс | Чэмпіянат Кітая 2016 | 18.05.1975 | 2013 | Чвэрцьфінал (2015) | 3 | 4 | 1 | 3 | 25% | 29 | 13 | 16 | 44.83% | 5 | 0 | 99 | 5.8 | — | 20000 |
— | 10 | Марк Ален | Players Championship 2016 | 22.02.1986 | 2013 | Фінал (2015) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 49 | 24 | 25 | 48.98% | 13 | 4 | 112 | 4.45 | 12.25 | 60000 |
— | 12 | Алістэр Картэр | World Open 2016 | 25.07.1979 | 2013 | Чвэрцьфінал (2013) | 3 | 4 | 1 | 3 | 25% | 28 | 11 | 17 | 39.29% | 8 | 3 | 128 | 3.5 | 9.33 | 22500 |
— | 3 | Джад Трамп | Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016 Еўрапейскі Мастэрс 2016 Championship League 2016 |
20.08.1989 | 2013 | Фінал (2014) | 3 | 7 | 4 | 3 | 57.14% | 58 | 31 | 27 | 53.45% | 21 | 5 | 119 | 2.76 | 11.6 | 67500 |
— | 4 | Дзін Цзюньхуэй | Шанхай Мастэрс 2016 Чэмпіянат свету з 6-цю чырвонымі шарамі 2016 |
01.04.1987 | 2013 | Паўфінал (2014) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 44 | 23 | 21 | 52.27% | 17 | 3 | 111 | 2.59 | 14.67 | 30000 |
— | 11 | Лян Вэньбо | Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016 | 05.03.1987 | 2016 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | — | — | — | 0 |
— | 20 | Мартын Гоўлд | German Masters 2016 | 14.09.1981 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 1 | 1 | 102 | 7 | 7 | 5000 |
— | 18 | Энтані Мак-Гіл | Адкрыты чэмпіянат Індыі 2016 | 05.02.1991 | 2016 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | — | — | — | 0 |
— | 59 | Робін Хал | Shoot-Out 2016 | 16.08.1974 | 2016 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | — | — | — | 0 |
— | 29 | Марк Дэвіс | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў 2016 | 12.08.1972 | 2013 | 1/8 фіналу (2013) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 5000 |
— | 2 | Сцюарт Бінэм | Аднагадовы рэйтынг[у 3] | 21.05.1976 | 2013 | Фінал (2013) | 3 | 6 | 3 | 3 | 50% | 53 | 29 | 24 | 54.72% | 18 | 4 | 111 | 2.94 | 13.25 | 62500 |
— | 9 | Джо Пэры | Аднагадовы рэйтынг[у 3] | 13.08.1974 | 2015 | Паўфінал (2015) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66.67% | 27 | 14 | 13 | 51.85% | 8 | 1 | 112 | 3.38 | 27 | 25000 |
Паўфіналы груп да 4 перамог |
Фіналы груп да 6 перамог |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 10 перамог | |||||||||||||||
1 | Ніл Робертсан | 2 | ||||||||||||||||
Сцюарт Бінэм | 4 | |||||||||||||||||
Сцюарт Бінэм | 4 | |||||||||||||||||
Група 1 (8 лістапада) | ||||||||||||||||||
Дзін Цзюньхуэй | 6 | |||||||||||||||||
Дзін Цзюньхуэй | 4 | |||||||||||||||||
Алістэр Картэр | 2 | |||||||||||||||||
Дзін Цзюньхуэй | 5 | |||||||||||||||||
Джон Хігінс | 6 | |||||||||||||||||
Джад Трамп | 4 | |||||||||||||||||
Энтані Мак-Гіл | 3 | |||||||||||||||||
Джад Трамп | 4 | |||||||||||||||||
Група 4 (10 лістапада) | ||||||||||||||||||
Джон Хігінс | 6 | |||||||||||||||||
4 | Шон Мёрфі | 2 | ||||||||||||||||
Джон Хігінс | 4 | |||||||||||||||||
Джон Хігінс | 10 | |||||||||||||||||
3 | Роні О'Саліван | 7 | ||||||||||||||||
3 | Роні О'Саліван | 4 | ||||||||||||||||
Робін Хал | 2 | |||||||||||||||||
3 | Роні О'Саліван | 6 | ||||||||||||||||
Група 3 (7 лістапада) | ||||||||||||||||||
Мартын Гоўлд | 2 | |||||||||||||||||
Мартын Гоўлд | 4 | |||||||||||||||||
Марк Дэвіс | 3 | |||||||||||||||||
3 | Роні О'Саліван | 6 | ||||||||||||||||
Марк Ален | 2 | |||||||||||||||||
Марк Ален | 4 | |||||||||||||||||
Джо Пэры | 2 | |||||||||||||||||
Марк Ален | 6 | |||||||||||||||||
Група 2 (9 лістапада) | ||||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 5 | ||||||||||||||||
2 | Марк Сэлбі | 4 | ||||||||||||||||
Лян Вэньбо | 0 |
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур. Рыка арэна, Ковентры, Англія, 12 лістапада 2015. | ||
Джон Хігінс Шатландыя |
10:7 | Роні О’Саліван (3) Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 75:0 (75), 19:69 (68), 74:3 (74), 1:100 (88), 0:90 (90), 79:0 (79), 74:4 (65), 29:88 (61), 48:82 Вячэрняя сесія: 62:23 (60), 64:21 (63), 0:77 (74), 88:0 (83), 0:134 (130), 76:0 (76), 86:1 (86), 113:0 (58) | ||
86 | Найвышэйшы брэйк | 130 |
0 | Соценныя брэйкі | 1 |
10 | Брэйкі 50+ | 6 |
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Джон Хігінс | 21 | 2 | 19 | 143, 112; 90, 86, 83, 83, 79, 79, 76, 75, 74, 72, 68, 65, 63, 61, 60, 58, 54, 52, 50 |
Дзін Цзюньхуэй | 10 | 5 | 5 | 142, 135, 125, 107, 102; 93, 77, 75, 69, 55 |
Джад Трамп | 9 | 3 | 6 | 132, 124, 111; 79, 65, 60, 56, 55, 50 |
Сцюарт Бінэм | 7 | 1 | 6 | 132; 94, 94, 61, 61, 59, 53 |
Роні О’Саліван | 20 | 6 | 14 | 130, 130, 124, 121, 109, 101; 90, 89, 88, 88, 79, 74, 73, 73, 68, 62, 61, 59, 52, 51 |
Марк Ален | 10 | 3 | 7 | 116, 109, 100; 80, 66, 65, 62, 60, 57, 56 |
Марк Сэлбі | 8 | 2 | 6 | 113, 101; 85, 65, 63, 56, 54, 52 |
Мартын Гоўлд | 4 | 1 | 3 | 103; 76, 62, 62 |
Робін Хал | 2 | 0 | 2 | 99, 83 |
Джо Пэры | 1 | 0 | 1 | 92 |
Марк Дэвіс | 2 | 0 | 2 | 91, 80 |
Энтані Мак-Гіл | 2 | 0 | 2 | 72, 55 |
Алістэр Картэр | 2 | 0 | 2 | 55, 55 |
Шон Мёрфі | 1 | 0 | 1 | 55 |
Ніл Робертсан | 1 | 0 | 1 | 53 |
Увогуле | 100 | 23 | 77 | Найвышэйшы брэйк: 143 (Джон Хігінс) |
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Джон Хігінс | Фінал: Роні О’Саліван 10:7 | 4 | 4 | 0 | 44 | 26 | 18 | 59.09% | 21 | 2 | 143 | 2.1 | 22 | 100000 |
Роні О’Саліван | Фінал: Джон Хігінс 7:10 | 4 | 3 | 1 | 39 | 23 | 16 | 58.97% | 20 | 6 | 130 | 1.95 | 6.5 | 50000 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/2 фіналу: Джон Хігінс 5:6 | 3 | 2 | 1 | 27 | 15 | 12 | 55.56% | 10 | 5 | 142 | 2.7 | 5.4 | 25000 |
Марк Ален | 1/2 фіналу: Роні О’Саліван 2:6 | 3 | 2 | 1 | 25 | 12 | 13 | 48% | 10 | 3 | 116 | 2.5 | 8.33 | 25000 |
Марк Сэлбі | 1/4 фіналу: Марк Ален 5:6 | 2 | 1 | 1 | 15 | 9 | 6 | 60% | 8 | 2 | 113 | 1.88 | 7.5 | 10000 |
Сцюарт Бінэм | 1/4 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 4:6 | 2 | 1 | 1 | 16 | 8 | 8 | 50% | 7 | 1 | 132 | 2.29 | 16 | 10000 |
Джад Трамп | 1/4 фіналу: Джон Хігінс 4:6 | 2 | 1 | 1 | 17 | 8 | 9 | 47.06% | 9 | 3 | 132 | 1.89 | 5.67 | 10000 |
Мартын Гоўлд | 1/4 фіналу: Роні О’Саліван 2:6 | 2 | 1 | 1 | 15 | 6 | 9 | 40% | 4 | 1 | 103 | 3.75 | 15 | 10000 |
Марк Дэвіс | 1/8 фіналу: Мартын Гоўлд 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 91 | 3.5 | — | 7500 |
Энтані Мак-Гіл | 1/8 фіналу: Джад Трамп 3:4 | 1 | 0 | 1 | 7 | 3 | 4 | 42.86% | 2 | 0 | 72 | 3.5 | — | 7500 |
Робін Хал | 1/8 фіналу: Роні О’Саліван 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 2 | 0 | 99 | 3 | — | 7500 |
Алістэр Картэр | 1/8 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 2 | 0 | 55 | 3 | — | 7500 |
Джо Пэры | 1/8 фіналу: Марк Ален 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 92 | 6 | — | 7500 |
Шон Мёрфі | 1/8 фіналу: Джон Хігінс 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 55 | 6 | — | 7500 |
Ніл Робертсан | 1/8 фіналу: Сцюарт Бінэм 2:4 | 1 | 0 | 1 | 6 | 2 | 4 | 33.33% | 1 | 0 | 53 | 6 | — | 7500 |
Лян Вэньбо | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 0:4 | 1 | 0 | 1 | 4 | 0 | 4 | 0% | 0 | 0 | <50 | — | — | 7500 |
Краіна | 1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Англія | 9 удзельнікаў (56.25%) | 5 удзельнікаў (62.5%) | 1 удзельнік (25%) | 1 удзельнік (50%) | ||||
5 перамог – 4 паразы (+3) | 1 перамога – 4 паразы (-5) | 1 перамога – 0 паразаў (+4) | 0 перамог – 1 параза (-3) | |||||
Сэлбі (4:0) Бінэм (4:2) О'Саліван (4:2) Гоўлд (4:3) Трамп (4:3) |
Дэвіс (3:4) Картэр (2:4) Мёрфі (2:4) Пэры (2:4) |
О’Саліван (6:2) | Сэлбі (5:6) Бінэм (4:6) Трамп (4:6) Гоўлд (2:6) |
О’Саліван (6:2) | О’Саліван (7:10) | |||
Шатландыя | 2 удзельнікі (12.5%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | 1 удзельнік (50%) | ||||
1 перамога – 1 параза (+1) | 1 перамога – 0 паразаў (+2) | 1 перамога – 0 паразаў (+1) | 1 перамога – 0 паразаў (+3) | |||||
Хігінс (4:2) | Мак-Гіл (3:4) | Хігінс (6:4) | Хігінс (6:5) | Хігінс (10:7) | ||||
Кітай | 2 удзельнікі (12.5%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | |||||
1 перамога – 1 параза (-2) | 1 перамога – 0 паразаў (+2) | 0 перамог – 1 параза (-1) | ||||||
Дзін (4:2) | Лян (0:4) | Дзін (6:4) | Дзін (5:6) | |||||
Паўночная Ірландыя | 1 удзельнік (6.25%) | 1 удзельнік (12.5%) | 1 удзельнік (25%) | |||||
1 перамога – 0 паразаў (+2) | 1 перамога – 0 паразаў (+1) | 0 перамог – 1 параза (-4) | ||||||
Ален (4:2) | Ален (6:5) | Ален (2:6) | ||||||
Аўстралія | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог – 1 параза (-2) | ||||||||
Робертсан (2:4) | ||||||||
Фінляндыя | 1 удзельнік (6.25%) | |||||||
0 перамог – 1 параза (-2) | ||||||||
Хал (2:4) |
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|
Колькасць гульцоў | 16 | 8 | 4 | 2 | 16 |
Колькасць матчаў | 8 | 4 | 2 | 1 | 15 |
Колькасць фрэймаў | 48 (56) | 39 (44) | 19 (22) | 17 (19) | 123 (141) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 6 | 9.75 | 9.5 | 17 | — |
Самая буйная перамога | 4:0 (1) | 6:2 (1) | 6:2 (1) | 10:7 (1) | 4:0 (1); 6:2 (2) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 2 | 1 | 1 | 0 | 4 |
Колькасць брэйкаў 50+ | 33 | 36 | 15 | 16 | 100 |
Колькасць соценных брэйкаў | 8 | 5 | 9 | 1 | 23 |
Найвышэйшы брэйк | 132 (Бінэм, Трамп) | 143 (Хігінс) | 142 (Дзін) | 130 (О’Саліван) | 143 (Хігінс) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы | 4.13 | 9 | 7.5 | 16 | 6.67 |
Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы | 1 | 1.25 | 4.5 | 1 | 1.53 |
Удзельная паўсоценная сярыйнасць (Ф/50+) | 1.45 | 1.08 | 1.27 | 1.06 | 1.23 |
Удзельная соценная сярыйнасць (Ф/100+) | 6 | 7.8 | 2.11 | 17 | 5.35 |