Chilobrachys natanicharum |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Chilobrachys natanicharum |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chilobrachys natanicharum
|
|
Chilobrachys natanicharum — від павукоў-птушкаедаў (Theraphosidae), які пражывае ў Тайландзе, у прыватнасці, у мангравых і лясных рэгіёнах[1][2].
Від вядомы сваімі насычана сінімі нагам пры чорнай афарбоўцы цела. Аднак блакітная афарбоўка C. natanicharum можа быць двух розных формаў: металічна-блакітнай і фіялетавай. Яго сіняя афарбоўка ўнікальная, бо адценні гэтага колеру рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Яна звязана не з наяўнасцю адмысловага пігменту, а абумоўліваецца ўнікальнай структурай валаскоў на паверхні, якія пераломліваюць святло такім чынам, што мы бачым металічна-сіні колер[3]. Унікальнасць дадае яшчэ і тое, што гэта адзіны від тарантулаў, які жыве ў лясах Тайланда[4][5].
Зноскі