Cigarettes After Sex | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
інды-рок шугейзін[1] эмбіент дрым-поп[1] |
Гады | 2008 — цяперашні час |
Краіна |
![]() |
Адкуль | Эль-Паса, Тэхас |
Лэйблы | Partisan[2] |
Склад |
Грэг Гансалес Джэйкаб Томскі Філіп Табс Рэндзі Мілер |
cigarettesaftersex.com | |
![]() |
Cigarettes After Sex — амерыканскі інды-рок-гурт[3] з горада Эль-Паса, створаны Грэгам Гансалесам. Першы міні-альбом, пад назвай I., выпушчаны ў 2012 годзе.
Гурт была заснаваны ў Эль-Паса, штат Тэхас, у 2008 годзе.[4] Гансалес запісваў першы міні-альбом I. на лесвіцы сваёй альма-матэр, Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса, называючы гэты досвед «у асноўным як аварыю, свайго роду эксперымент».[5] У міні-альбом увайшлі такія кампазіцыя як «Nothing’s Gonna Hurt You Baby», «I’m a Firefighter», «Dreaming of You», and «Starry Eyes» і інш.
Гансалес пераехаў у Бруклін, Нью-Ёрк, дзе быў запісаны і выпушчаны ў 2015 годзе сінгл Affection разам з кавер-версіяй кампазіцыі «Keep On Loving You» гурта REO Speedwagon.[6][7]
Праз музычныя рэкамендацыі, песні гурта атрымалі большь за некалькі мільёнаў праглядаў на YouTube, што прывяло да канцэртнай дзейнасьці па многіх краінах Еўропы, Азіі і ЗША. Cigarettes After Sex выпусцілі свой дэбютны поўнафарматны альбом 9 чэрвеня 2017 года.[5][8][9]
Трэк «Nothing’s Gonna Hurt You Baby» суправаджаў 7 эпізод серыялу Аповед служанкі[10][11].
У водгуку для Noisey by Vice Крысціна Какуріс (Christina Cacouris) апісвае Cigarettes After Sex як «элементарны, туманны і рамантычны, але з нуарнымі гранямі».[5] Гансалес цытуе Франсуазу Ардзі, як яго любімую спявачку, таксама вялікі ўплыў аказала творчасць Майлса Дэйвіса.[5] Музычны блог Eardrums Music апісвае творчасць гурта як «павольную, мройную і прыгожую з цудоўным, пяшчотным вакалам і вельмі добрай лірыкай», і параўноўвае яго з Mazzy Star.[12]