Cirsium heterophyllum

Cirsium heterophyllum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cirsium heterophyllum (L.) Hill, 1768


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  511038
NCBI  675739
EOL  6196610
IPNI  195465-1
TPL  gcc-11440

Cirsium heterophyllum — від кветкавых травяністых раслін роду Бадзяк (Cirsium) сямейства Астравыя (Asteraceae). Відавая назва ад лац.: heterophyllum — «стракаты»[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

шматгадовая расліна 50—100 (рэдка да 150) см вышынёй. Лісце зялёнае і голае зверху, бела-лямцавае знізу. Прыкаранёвыя лісты буйныя, дасягаюць 4 дм даўжыні і 8 см шырыні. Ліставыя краі з мяккімі калючкамі. Верхняе лісце не мае хвосцікаў, абхоплівае ствол сэрцападобнымі асновамі. Кошыкі звычайна адзінкавыя на доўгіх ножках (да 50 мм даўжынёй). Кветкавыя галоўкі дыяметрам 3—5 см. Шматлікія трубчастыя кветкі пурпурова-чырвоныя, радзей бялёсыя, 25—30 мм даўжынёй.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны арэал распасціраецца ад паўночнай Англіі праз Паўночную і Усходнюю Еўропу да Сібіры. Вялікія анклавы размешчаны на Каўказе, у Карпатах, Пірэнеях, Альпах і некаторых краінах Цэнтральна-Германскага нагор’я, раскіданыя ў Ісландыі і Грэнландыі. Насяляе на абочынах дарог, верасовых пустках і вільготных травяністых асяроддзях.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Dictionary of Botanical Epithets