Спелае пладовае цела мае выгляд шарападобнай рашоткі чырвонага колеру, у вышыню дасягае 12 см, у шырыню — да 9 см. Белыя або бураватыя няспелыя целы маюць яйкападобную форму. У а-снове спелага цела прыкметныя рэшткі плёнкавага пакрывала. Унутраная спараносная паверхня спелых асобнікаў мае аліўкава-карычневае спараноснае слізістае пакрыццё. Мякаць губчатая, далікатная, у спелым выглядзе выпускае пах гнілой плоці. Споравы парашок аліўкава-карычневы[1][2]. Споры даўгаватыя, 5-6×1,7-2 мкм.
Расце на лясным ападзе і на рэштках гнілой драўніны. Сезон: вясна — восень[3].