Conkeror | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Шон Бэтс |
Напісана на | JavaScript |
Аперацыйная сістэма | cross-platform[d] |
Ліцэнзія | GNU GPL, GNU LGPL і MPL |
Сайт | conkeror.org/ |
![]() |
Conkeror — гэта вэб-браўзер, створаны на аснове Mozilla XULRunner. Выкарыстоўвае для навігацыі пераважна клавіятуру камп’ютара. На яго дызайн значна паўплывалі тэкставыя рэдактары GNU Emacs і vi.[1]
Першапачаткова Conkeror быў напісаны Шонам Бэтсам, галоўным аўтарам праграм ratpoison і Stumpwm, як пашырэнне для браўзера Mozilla Firefox. Зараз распрацавана асобная праграма на аснове XULRunner. Пашырэнне для браўзера можна выкарыстоўваць да версіі Firefox 52 ESR, якая больш не падтрымлівае XULRunner.[2] Некаторыя адгалінаванні Firefox, такія як Pale Moon і Waterfox, працягваюць падтрымку XULRunner і могуць выкарыстоўвацца для запуску пашырэння Conkeror.[3]
Conkeror мае той жа набор ліцэнзій, што і Mozilla: GNU General Public License, GNU Lesser General Public License і Mozilla Public License.
Выкарыстанне Conkeror падобнае да выкарыстання Emacs: браўзер мае прывязкі клавіш і навігацыя адбываецца з дапамогай клавіятуры. Напрыклад, пры націску клавішы f
Conkeror дадае меткі да кожнай спасылкі на старонцы. Далей карыстальнік можа ўвесці нумар меткі і націснуць ENTER
, каб перайсці па спасылцы.
Conkeror мае вялікую колькасць стандартных прывязак клавіш, таксама магчыма дадаць уласныя. Ніжэй прыведзены некаторыя прыклады стандартных прывязак клавіш:
Прывязка клавішы | Дзеянне |
---|---|
g
|
пошук/пераход URL |
f
|
пераход па спасылцы |
C-x k
|
выдаліць змест буфера |
C-h i
|
кіраўніцтва карыстальніка Conkeror |
C-h b
|
поўны спіс прывязак клавіш |
C-s
|
пошук тэксту наперадзе |
Conkeror можна кастамізаваць рознымі спосабамі, выкарыстоўваючы JavaScript, падобна таму, як Emacs выкарыстоўвае Emacs Lisp. Налады могуць быць такімі ж простымі, як прывязванне ўласных клавіш, але могуць быць і больш складанымі: напрыклад, можна напісаць уласныя інтэрактыўныя каманды. Па змоўчанні Conkeror шукае налады ў файле ~/.conkerorrc. У выпадку, калі ~/.conkerorrc/ з’яўляецца каталогам, ўсе файлы, якія змяшчаюцца ў ім, будуць прачытаныя, што дапамагае размяркоўваць вялікія налады па розных файлах канфігурацыі.