Cordulegaster

Cordulegaster

Булавабрух кольчаты (Cordulegaster boltonii). Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cordulegaster Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102027
NCBI  126172
EOL  32680
FW  257760

Cordulegaster — род разнакрылых стракоз у складзе сямейства Булавабрухі (Cordulegastridae).

Буйныя стракозы пераважна з чорна-жоўтай афарбоўкай цела. Яйцаклад самак вельмі доўгі, аднак, яйкі адкладаюцца на ляту ў грунт, на невялікую глыбіню вадаёмаў і без суправаджэння самца. Лічынкі жывуць у праточных вадаёмах. У лічынак на дыстальным канцы бакавой лопасці маскі размяшчэнне зубцоў няправільнае, без упарадкавання ў групы. Рухомы кручок выдаецца некалькі мацней, чым зубцы[1].

Cordulegaster bidentata

У сусветнай фаўне налічваецца каля 25-26 прадстаўнікоў роду, у Расіі сустракаецца 2 віды[1].

Зноскі

  1. а б Татаринов А. Г., Кулакова О. И. Стрекозы (Фауна европейского Северо-Востока России. т. Х). — СПб.: Наука, 2009. — 213 с. — ISBN 978-5-02-026352-9.