Crinum macowanii — від цыбульных раслін роду Crinum сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Цыбуліна круглявая, буйная, да 25 см у дыяметры, з шыйкай да 25 см даўжынёй.
Лісце 60-90 см даўжынёй і 10 см шырынёй.
Кветканос 60-90 см вышынёй, з 10-15 кветкамі ў парасоніку; трубка калякветніка выгнутая, зялёная, 8-10 см даўжынёй; пялёсткі 8-10 см даўжынёй, ружовыя. Цвіце позна восенню.
Сустракаецца ў Афрыцы (Заір, Эфіопія, Самалі, Кенія, Танзанія, Уганда, Ангола, Малаві, Мазамбік, Замбія, Зімбабвэ, Батсвана, ПАР, Свазіленд) і на Сейшэльскіх астравах.
Вырошчваецца ў халодных аранжарэях як прыгожаквітнеючая расліна.
Зноскі
- Сааков С. Г. Оранжерейные и комнатные растения и уход за ними / Под. ред. Камелива Р. В.. — Л.: Наука, 1983. — С. 107. — 621 с.