Cynodon — род травяністых раслін падсямейства Chloridoideae сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны. Каласкі дробныя, сціснутыя з бакоў, аднакветкавыя з зачаткам верхняй кветкі, сядзяць у два шэрагі на адным баку галін суквецця, сабраных парасонам на канцы сцябла. Покрыўных лусак дзве, карацей кветкавых. Ніжняя кветкавая луска ў выглядзе лодачкі з 3 жылкамі, верхняя кветкавая з двума кілямі. Тычынак 3, 2 слупка з пёрыстымі чырвонымі лычыкамі, якія выступаюць ніжэй верхавіны каласка.
Род уключае 10 відаў[2]:
Зноскі
- Cynodon: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 26 красавіка 2012)