CZ52 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | самазарадны пісталет |
Краіна: | Чэхаславакія |
Гады эксплуатацыі: | З 1952 |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Ян Кратахвіл, Яраслаў Кратахвіл |
Усяго выраблена: | каля 200 000 |
Характарыстыкі | |
Даўжыня, мм: | 209 мм |
Даўжыня ствала, мм: | 120 мм |
Патроны: | 7,62×25 мм |
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: | 480 м/с |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
CZ vz.52 (CZ52)- самазарадны пісталет, распрацаваны ў пачатку 1950-х гадоў для Чэхаславацкай арміі.
Пісталет Cz52 распрацавалі супрацоўнікі завода Česká zbrojovka Strakonice, канструктар Ян Кратахвіл і яго брат Яраслаў Кратахвіл.
Першапачаткова пісталет быў распрацаваны пад патрон 9×19 мм Парабэлум, аднак у 1960-х гадах было прынята рашэнне аб уніфікацыі боепрыпасаў у краінах Варшаўскага Дагавора, у выніку чаго пісталет быў перароблены пад патрон 7,62×25 мм.
Аўтаматыка працуе па схеме выкарыстання аддачы пры кароткім ходзе ствала. Замыканне канала ствала ажыццяўляецца пры дапамозе двух ролікаў і замыкалага паўзуна, размешчаных у ніжнім прыліве тыльнай часткі ствала і ўваходзячым ва ўнутраныя выемкі засаўкі-кажуха. Ударна-спускавы механізм - куркового тыпу, адзінарнага дзеяння, з ахоўным узводам курка. На левым баку рамы размешчаны рычаг сцяжковага засцерагальніка які з'яўляецца таксама рычагом бяспечнага спуску курка з баявога ўзвода. Засцерагальнік мае тры пазіцыі. Ніжняе — "агонь", верхняе — "бяспечны спуск курка", і сярэдняе — "засцерагальнік". Убудаваная затворная затрымка фіксуе кажух-затвор ў крайнім заднім становішчы па сканчэнні з магазіна ўсіх патронаў. У аснаванні спускавой клямары размяшчаецца двухбаковы замыкальнік ствала.
Прыцэльныя прыстасаванні складаюцца з ня рэгуляванай мушкі і цаліка, замацаванага ў пазе тыпу «ластаўчын хвост», з магчымасцю ўнясення бакавых паправак. На ніжняй паверхні дзяржальні знаходзіцца зашчапка магазіна, які змяшчае 8 патронаў.