Daewoo | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 22 сакавіка 1967 |
Скасавана | 1 лістапада 1999 |
Заснавальнікі | Kim Woo-choong[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Corona Data Systems[d], Leading Edge[d], OCN[d] і SNT Motiv[d] |
Сайт | web.archive.org/web/1999… |
Daewoo (Дэу; па-карэйску азначае Вялікі Сусвет) — з’яўляўся адным з найбуйных паўднёвакарэйскіх кангламератаў. Кампанія была заснаваная 22 сакавіка 1967 г. пад назвай Daewoo Industrial.
Спачатку займалася тэкстыльнай прамысловасцю, аднак пазней перайшла ў сферу суднабудавання. З часам кампанія выйшла на рынкі электронных кампанентаў, бытавой электронікі, аэранаўтыкі, зброі, цяжкага машынабудавання, будаўнічага і гасцінічнага бізнесу, фінансавых паслуг і тэлекамунікацый. У 1982 годзе занялася вытворчасцю аўтамабіляў.
У канцы дзевяностых Карэя перажывала глыбокі фінансавы крызіс, у выніку якога ў 1999 годзе Daewoo была прызнана банкрутам. Даўгі кампаніі дасягнулі 50 мільярдаў долараў. Заснавальнік Daewoo, Кім Ву Джун пакінуў краіну, а пасля вяртання на радзіму 14 чэрвеня 2005 года быў арыштаваны. У маі 2006-га Кім Ву Джун быў прысуджаны да дзесяці гадоў турэмнага зняволення, але 30 снежня 2007 года ён атрымаў амністыю па ўказе прэзідэнта Рэспублікі Карэя Но Му Хёна[1].
Сёння большасць падраздзяленняў былой карпарацыі Daewoo належаць іншым кампаніям, аўтамабільнае — карпарацыі General Motors. Аднак некалькі фірмаў, якія працуюць у сферах суднабудавання, гандлю, энергетыкі і вытворчасці электронных кампанентаў, працягваюць насіць назву Daewoo.