Denel AH-2 Rooivalk | |
---|---|
![]() | |
Тып | ударны верталёт[d] |
Вытворца | Denel[d] |
Першы палёт | 15 студзеня 1990 |
Пачатак эксплуатацыі | 1999 |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі[d] |
Адзінак выраблена | 12 |
![]() |
Denel AH-2 Rooivalk (афр.: пустальга) — паўднёваафрыканскі ўдарны верталёт вытворчасці Denel Aerospace Systems, аддзялення Denel.
Верталёт прызначаны для знішчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка, нанясення ўдараў па наземных цэлях, паветранай падтрымкі і суправаджэння, а таксама для паветранай разведкі і дзеянняў супраць партызан.
Экіпаж верталёта — два чалавекі: пілот і аператар сістэм узбраення.