Dieu et mon droit (англ.: God and my right; — Бог і маё права) — дэвіз англійскай (з XVIII стагоддзі — брытанскай) манархіі з часоў Генрыха V (1413—1422), указвае на боскасць праў манарха на карону. Арыгінальнае напісанне дэвізу на французскай мове.
Першапачаткова напісанне было «Dieut et mon droict», у адпаведнасці з французскай арфаграфіяй таго часу.
У наш час дэвіз намаляваны на стужцы ў ніжняй частцы Каралеўскага герба Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі