Dongfeng Mengshi — сямейства MRAP/пазадарожнікаў, распрацаваных Dongfeng Motor Group[1]. Раннія пакаленні аўтамабіляў пабудаваны на шасі Hummer H1[2], у той час як пазнейшыя версіі маюць новую канструкцыю. Dongfeng Mengshi ў цэлым прытрымліваецца амерыканскіх ваенных стандартаў. Напрыклад, CSK-141 з’яўляецца кітайскай копіяй Humvee, у той час як CSK-181 — Joint Light Tactical Vehicle[3].
Узброеныя сілы Беларусі выкарыстоўваюць машыны сямейства пад пазначэннем «Багатыр» (бронеаўтамабіль EQ2050F)[4].
EQ2050 — браніраваны аўтамабіль на базе Humvee[5].
CSK131 — лёгкабраніраваны аўтамабіль. Шасі было цалкам перапрацавана. Усталяваны новы рухавік і бартавыя камп’ютэры з праграмным забеспячэннем, спадарожнікавай сувяззю і сістэмай пазіцыянавання Beidou. Абсталёўваецца вежай з ручным кіраваннем[6]. Выкарыстоўваецца ў якасці камандна-штабной, браняванай разведвальнай машыны[7] і платформы ракетнага комплексу[8].
CSK141 (CS/VN11) — лёгкабраніраваны аўтамабіль. Нягледзячы на тое, што шасі CSK-141 мае шмат падабенстваў з CSK-131, яно мае значна больш працяглую колавую базу з больш доўгай кабінай экіпажа, якая змяшчае месца для 10 пяхотнікаў. Аснашчаны дыстанцыйна кіраванай вежай, на якую могуць быць устаноўлены кулямёты, супрацьтанкавыя ракеты і гранатамёты[9][10][11][12][13].
EQ2111 — прататып лёгкай тактычнай машыны MRAP.
CSK-182 — скарочаная версія CSK-181 з шасцю месцамі, уключаючы для кіроўцы і аднаго аператара станцыі ўзбраення. Бранявік заснаваны на EQ2111[14].
CSK-181 — лёгкабраніраваная тактычная машына з адным кіроўцам і адным аператарам станцыі ўзбраення ў якасці штурмана і васьмю месцамі для дэсанту. Варыянт мае палепшаныя магчымасці спадарожнікавай сувязі, камеры начнога бачання большага радыусу дзеяння і, самае галоўнае, абаронены ад мін. Аснашчаны дыстанцыйна кіраванай вежай, на якую могуць быць устаноўлены кулямёты, супрацьтанкавыя ракеты і гранатамёты[15][16][17][18]. Вырабляецца ў варыянтах камандна-штабной машыны[19] і носьбіта СТРК[20].
CTL181 і CTL181A — грузавікі, створаныя на шасі CSK-181[21].
M50 — грамадзянская версія арыгінальнага EQ2050[22].