Dr Pepper | |
---|---|
Тып | Безалкагольны напой |
Вытворца | Dr Pepper Snapple Group |
Паходжанне | ЗША |
Год | 1885 |
Сайт | drpepper.com/en |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Dr Pepper (вымаўляецца «Доктар Пэпер») — безалкагольны газаваны напой, гандлёвая марка належыць кампаніі «Dr. Pepper Snapple Group».
Назва Dr Pepper была ўпершыню выкарыстана ў камерцыйных мэтах у 1885 годзе. На нацыянальным узроўні ў ЗША напой быў прадстаўлены ў 1904 годзе на выстаўцы «Купля Луізіяны» як новы від газіроўкі з 23 густамі. Яго з’яўленне ў 1885 годзе апярэдзіла з’яўленне Coca-Cola на адзін год.
Напой быў створаны ўраджэнцам Брукліна фармацэўтам Чарлзам Олдэртанам у аптэцы Morrison’s Old Corner Drug Store ва Уэйка, Тэхас. Каб пратэставаць свой новы напой, ён спачатку прапанаваў яго ўладальніку крамы Уэйду Морысану, якому ён таксама спадабаўся.
Існуе некалькі гісторый назвы напітку. Некаторыя лічаць што напой атрымаў назву ў гонар сапраўднага доктара Чарлза Пепера (Dr. Charles T. Pepper), які жыў у адным з паселішчаў штата Вірджынія, іншыя — што напой мае сучасную назву ў гонар бадзёрасці духу і энергіі («pepper» па-ангельску: «перац»), якую дае напой (бо ён прадаваўся ў якасці танізавальнага сродку).
У 1950-х гадах з назвы па стылістычных прычынах, а таксама для паляпшэння чытальнасці знікла кропка пасля «Dr».