DragonFly BSD

DragonFly BSD — свабодная UNIX-падобная аперацыйная сістэма, створаная як адгалінаванне FreeBSD 4.8. Мэцью Дылан, распрацоўшчык на платформах FreeBSD і Amiga з 1994, пачаў працу над DragonFlyBSD у чэрвені 2003 і зрабіў анонс у паштовай рассылцы FreeBSD 16 ліпеня 2003.

Прызначаная быць «лагічным працягам FreeBSD 4.x серыі», DragonFly развіваецца ў кірунку, цалкам адрозным ад FreeBSD 5, разам з новай рэалізацыяй лёгкавагавых ніцяў ядра (LWKT) і лёгкавагавай сістэмай партоў/паведамленняў увод-вываду. Многія задумкі для сістэмы, склаліся пад уплывам AmigaOS.

Гл. таксама: NetBSD, OpenBSD, FreeBSD.

М. Дылан адкрыў гэты праект, мяркуючы, што метады і тэхнікі ажыццяўлення запуску «ніцяў» (патокаў выканання) і сіметрычнай шматпрацэсарнасці, уведзеныя ў FreeBSD 5-й серыі, дадуць у выніку сістэму з нізкай прадукцыйнасцю, якую будзе цяжка суправаджаць. Раней ён спрабаваў выправіць прадбачаныя ім праблемы ў межах праекта FreeBSD, але з-за гэтага[1] у яго ўзнік канфлікт з іншымі распрацоўшчыкамі FreeBSD, і ў выніку ён быў пазбаўлен магчымасці захоўваць змяненні ў базе зыходнага кода FreeBSD.

У наш час, не зважаючы на колішні канфлікт, праекты DragonflyBSD і FreeBSD супрацоўнічаюць, узаемна ўносячы выпраўленні памылак, абнаўленні драйвераў і іншыя удасканаленні.

Зноскі

  1. Падаецца, як асноўная прычына канфлікту, але былі і іншыя.