eToro — брокерская кампанія, якая спецыялізуецца на сацыяльным трэйдзінге і брокерскіх паслугах.[1] Кампанія прапануе гандаль на шматлікіх рынках, уключаючы валюты, фондавыя індэксы, акцыі і крыптавалюты праз сваю гандлёвую платформу і мабільную праграму.[2][3] Офісы кампаніі знаходзяцца ў Ізраілі, Вялікабрытаніі, на Кіпры, у ЗША і Аўстраліі.
eToro была заснавана як RetailFX у 2007 годзе ў Тэль-Авіве братамі Йоні Асіа і Роненам Асіа разам з Дэвідам Рынгам.[4][5]
У 2020 годзе кошт кампаніі склаў 2,5 мільярда долараў.[6] У тым жа годзе на гандлёвай платформе было 13 мільёнаў зарэгістраваных акаўнтаў.[7][8]
eToro прапануе CFD на каштоўныя металы, сыравінныя тавары і энерганосьбіты, у тым ліку сырую нафту маркі WTI, Brent і прыродны газ. На фондавых індэксах, якія ахоплівае eToro CFD, уключае ў сябе S&P 500, NSDQ 100, аўстралійскі S&P 200.[9][10][11]
eToro пачала прапаноўваць крыптавалюты, такія як Біткойн, у 2013 годзе, а іншыя, уключаючы Ethereum і Ripple, з 2017 года.[12][13]
Дзейнасць eToro рэгулюецца органам CySEC у ЕС, FCA у Вялікабрытаніі, FinCEN у ЗША і ASIC у Аўстраліі.[14][15][16]