Ensemble Studios | |
---|---|
Тып | распрацоўшчык відэагульняў[d] |
Заснаванне | 1995 |
Скасавана | 2009 |
Пераемнік |
Robot Entertainment Bonfire Studios |
Заснавальнікі | Tony Goodman[d] і Rick Goodman[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Далас, Тэхас |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Тоні Гудман Рык Гудман Джон Буг-Скот |
Галіна | індустрыя камп’ютарных гульняў[d] |
Прадукцыя | Камп’ютарныя гульні |
Матчына кампанія | Microsoft |
Ensemble Studios — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1995 годзе як незалежная прыватная кампанія, аднак у 2001 годзе была набыта Microsoft. Распушчаная ў 2009 годзе па эканамічных меркаваннях.
На рахунку студыі мноства гульняў, уключаючы агульнапрызнаныя хіты серыі Age of Empires і Halo Wars. Таксама, Ensemble Studios распрацавала ўласны рухавік Genie Game Engine, выкарыстаны ў Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і ў Star Wars: Galactic Battlegrounds.
Ensemble Studios распрацавала гульнявую серыю Age of Empires, стратэгій у рэальным часе, якая ўключае Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і Age of Empires III. Яны таксама выпусцілі адгалінаванне ад арыгінальнай серыі — гульню Age of Mythology. Таксама, да ўсіх іх гульняў былі выпушчаныя дапаўненні, а для Age of Empires III нават два.
Іх апошнім рэлізам стала стратэгія ў рэальным часе Halo Wars для кансолі Xbox 360.
Год выпуску | Назва | Жанр |
---|---|---|
1997 | Age of Empires | Стратэгія ў рэальным часе |
1998 | Age of Empires: The Rise of Rome | дадатак |
1999 | Age of Empires II: The Age of Kings | Стратэгія ў рэальным часе |
2000 | Age of Empires II: The Conquerors | Дадатак |
2002 | Age of Mythology | Стратэгія ў рэальным часе |
2003 | Age of Mythology: The Titans | Дадатак |
2005 | Age of Empires III | Стратэгія ў рэальным часе |
2006 | Age of Empires III: The WarChiefs | Дадатак |
2007 | Age of Empires III: The Asian Dynasties [1] | Дадатак |
2009 | Halo Wars | Стратэгія ў рэальным часе |
Студыя была зачыненая адразу ж пасля выпуску Halo Wars.
У лютым 2009 года былы кіраўнік Ensemble Studios Тоні Гудман заснаваў новую незалежную студыю — Robot Entertainment і некаторыя былыя работнікі далучыліся да яго[2]. Праз некаторы час, былы прадзюсар Ensemble Studios Дэвід Риппи заснаваў іншую незалежную студыю — Bonfire Studios, якая складаецца цалкам з былых работнікаў Ensemble[3].
У сакавіку 2009 года было паведамлена аб трэцяй студыі — Windstorm Studios, заснаванай чалавекам пад нікам Dusty Monk<! — Як гэты чалавек звязаны з кампаніяй? неабходна ўточить ->[4].
У маі 2009 года некалькімі распрацоўшчыкамі з Ensemble была створана чацвёртая студыя -Newtoy, якая прыступіла да стварэння сваёй першай гульні для iPhone[5].
Ensemble Studios была ўдастоена мноства ўзнагарод за мінулыя гады. Шмат разоў іх праекты былі прызнаныя гульнямі года.