Etlingera — род шматгадовых раслін сямейства імбірныя (Zingiberaceae). Распаўсюджаны ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, змяшчае каля ста[2] відаў, якія растуць пераважна ў раёне экватару[3].
Род названы ў гонар нямецкага батаніка Андрэаса Эрнста Этлінгера (1730—1790).
Некаторыя з буйных прадстаўнікоў відаў роду маюць магутныя аблісцвеныя парасткі вышынёй да 10 метраў і вонкавым абліччам нагадваюць дрэвавыя расліны.
Віды роду сустракаюцца ў Індыі, Бангладэш, Бірме, Кітаі, Лаосе, Камбоджы, В’етнаме, Тайландзе, Малайзіі, Сінгапуры, Інданезіі, на Філіпінах, у султанаце Бруней, на Папуа — Новай Гвінеі, ў Аўстраліі і на некаторых астравах Ціхага акіяна, пераважна ў экватарыяльнай вобласці, на вышыні ад узроўню мора да 2 500 метраў[3].
Найбольш вядомым відам роду з’яўляцца Etlingera elatior (Jack) R.M.Sm.[3]. Назвы расліны ў еўрапейскіх мовах адлюстроўваюць яе раскошнае цвіценне — «факельны імбір» (англ.: Torch Ginger), «Факельная лілея» (англ.: Torch Lily), «Фарфоравая ружа» (фр.: Rose de porcelaine), або «Філіпінская васковая кветка» (англ.: Philippine Waxflower)[3].
Род уключае каля ста[2] відаў. Некаторыя з іх:
Зноскі