Буйныя і сярэдніх памераў матылі з размахам крылаў да 130 мм. Цела і крылы апушаныя густымі валасінкамі. Пярэднія крылы карычнева-бурага, бурага колеру, часам з зялёнымі палосамі і няяснымі зялёнымі плямамі. У цэлым падобныя афарбоўкай на сухое лісце. Вяршыні пярэдніх крылаў завостраныя. Заднія крылы аранжава-жоўтыя або аранжавыя з чорнай плямай і/або чорнымі перавязямі ля вонкавага краю крылаў. У цэлым біялогія вывучана недастаткова.
↑Zilli A. and Hogenes W. 2002. An annotated list of the fruit piercing moth genus Eudocima Billberg, 1820 (sensu Poole) with descriptions of four new species (Lepidoptera: Noctuidae, Catocalinae). Quadrifina5: 153—207.