Eugenia — род раслін сямейства міртавых, які ўключае ў сябе больш за 1000 відаў. Названы ў гонар палкаводца Яўгена Савойскага.
Віды роду распаўсюджаныя ў субтрапічных і трапічных абласцях планеты. Пераважная частка відаў распаўсюджаная ў тропіках Амерыканскага кантынента, асабліва шмат іх расце ў Паўночных Андах, у Карыбскім басейне і ў прыбярэжных лясах Усходняй Бразіліі. Невялікая частка прадстаўнікоў роду распаўсюджана на Мадагаскары і ў Новай Каледоніі. Віды роду — вечназялёныя дрэвы і кусты.
Некаторыя віды роду культывуюцца, як дэкаратыўныя расліны дзеля іх прывабнага глянцавага лісця. Некалькі відаў культывуюцца дзеля ядомых пладоў, якія ўжываюцца ў свежым выглядзе або выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі джэмаў і жэле.
Зноскі