Euglenozoa | |||||||||||
Прадстаўнікі роду Эўглена (Euglena) | |||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||
Euglenozoa Cavalier-Smith, 1981 | |||||||||||
Класы | |||||||||||
|
Euglenozoa — тып аднаклетачных пратыстаў. Свабоднажывучыя і паразіты.
Фотатрофныя і гетэратрофныя формы з 1—2, радзей некалькімі жгуцікамі, якія нясуць бялковы (параксіяльны) цяж і маюць простыя вырасты-мастыганемы. Жгуцікі, як правіла, выходзяць з глыбокага рэзервуара на пярэднім канцы клеткі і маюць 2—3 мікратрубачкавых карэньчыкі. Крысты ў мітахондрыях пераважна пласціністыя (дыскападобныя), але могуць прымаць і трубчастую форму.
Размнажэнне вегетатыўнае, зрэдку — палавое. Дзяленне ядра — адкрыты ўнутрыядзерны мітоз. Маюць цытастом, які служыць для захоплівання ежы.
Тып раздзяляюць на 2—4 класы, у тым ліку сюды адносяцца эўгленавыя водарасці (Euglenoidea) і кінетапластыды (Kinetoplastea).