Europass — ініцыятыва ЕС па стандартызацыі інфармацыі пра кваліфікацыю і прафесійны вопыт працаўнікоў на еўрапейскай прасторы. Уключае да 5 дакументаў, складзеных на адной з афіцыйных моў ЕС:
- Рэзюмэ — апісвае вопыт працы, атрыманая адукацыя, узровень уладання замежнымі мовамі ў адпаведнасці з сістэмай ацэнак CEFR
- Моўны пашпарт — сведчыць пра лінгвістычныя навыкі, стажыроўкі за мяжой, вынікі міжнародных моўных тэстаў
- Пашпарт мабільнасці
- Дадатак Еўрапашпарта да дыплома пра вышэйшую адукацыю (складаецца арганізацыяй, якая забяспечвала навучанне)
- Дадатак Еўрапашпарта да дакумента пра пачатковую прафесійную адукацыю (складаецца арганізацыяй, якая забяспечвала навучанне)