FIM-92 Stinger | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Тып: | ПЗРК |
Краіна: | ЗША |
Гады эксплуатацыі: | з 1981 |
Мадыфікацыі: | FIM-92A, FIM-92B, FIM-92C, FIM-92D, FIM-92G |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | General Dynamics |
Стварэнне прататыпу: | 1967 |
Серыйны выпуск: | 1978 |
Усяго выраблена: | >70 000 |
Выраблялася: | Raytheon Missile Systems |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 15.19 кг |
Даўжыня, мм: | 1.52 м |
Тып агню: | адзіночная ракета |
Прынцып дзеяння: | Цвёрдапаліўны ракетны рухавік |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
FIM-92 «Стынгер» (англ.: FIM-92 Stinger — Джала) — амерыканскі пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА).
Распрацаваны ў ЗША кампаніяй «Джэнерал Дайнемікс». Першыя 260 шт. зенітна-ракетных комплексаў былі выраблены да сярэдзіны 1979 года, пасля гэтага кампанія-вытворца атрымала заказ на вытворчасць партыі з 2250 шт. ПЗРК для арміі ЗША (агульным коштам 105 млн долараў)[1].
Прыняты на ўзбраенне ў 1981 годзе. Адзін з найбольш распаўсюджаных ПЗРК, які стаіць на ўзбраенні 30 дзяржаў. Колькасць вырабленых ракет «стынгер» перавысіла 70 тысяч штук.
Лёгкі і адносна просты ў выкарыстанні FIM-92 Stinger страляе ракетамі класа «зямля-паветра», стрэл можа ажыццяўляцца адным чалавекам, хоць афіцыйна патрабуюцца двое. FIM-92B можа атакаваць лятальны апарат, які знаходзіцца на вышыні ад 180 да 3800 метраў, з адлегласці да 4800 метраў. Ракета можа быць таксама выпушчана з M-1097 «Авенджэр» (англ.: Avenger) і M6 Linebacker (мадыфікацыя M2 Bradley для СПА). Варыянт пускавой устаноўкі для верталётаў называецца ATAS (англ.: Air-to-Air Stinger). Кошт кіруемай ракеты ПЗРК «Стынгер» 80 тыс. долараў у цэнах 1986 года.
Фалклендская вайна
Баявы дэбют «джала» адбыўся падчас Фалклендскай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай. У пачатку канфлікту спецназаўцы брытанскага SAS былі таемна экіпіраваны шасцю ракетамі, хоць яны і атрымалі мала інструкцый па іх выкарыстанні. Адзіны баец SAS, які прайшоў падрыхтоўку па сістэме, і павінен быў навучаць іншых жаўнераў, загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня.[2] Тым не менш на 21 траўня 1982 баец SAS збіў са «Стынгера» аргенцінскі штурмавік IA 58 Pucará.[3] 30 траўня, каля 11:00 раніцы, верталёт Аэроспасьяль SA-330 Puma быў збіты іншай ракетай, таксама выпушчанай SAS, у раёне гары Кент. Шэсць спецназаўцаў Нацыянальнай Жандармерыі Аргенціны загінулі, і яшчэ восем атрымалі раненні.[4] Асноўным ПЗРК, які выкарыстоўваўся абодвума бакамі ў ходзе Фальклендскай вайны, была ракета Blowpipe.
Савецкае ўварванне ў Афганістан
У канцы 1985 некалькі груп, такія як Free Eagle, пачалі сцвярджаць, што ЦРУ не робіць дастаткова, каб падтрымліваць муджахедаў у савецка-афганскай вайне. Майкл Пілсберы, Вінцэнт Каністрара і іншыя аказваюць вялікі бюракратычны ціск на ЦРУ, каб пачаць пастаўкі Stinger паўстанцам. Гэта выклікала спрэчкі, бо да гэтага моманту ЦРУ дзейнічала на падставе таго, што Злучаныя Штаты не прымаюць удзел у вайне непасрэдна, па розных прычынах. Уся зброя, пастаўленая на той момант, была зроблена не ў ЗША, як штурмавыя вінтоўкі Type 56, набытыя ў Кітаі, і АК-47, АКМ набытыя ў Егіпце. Папярэднія спробы забяспечыць муджахедаў ПЗРК, а менавіта SA7 і Blowpipe, не спрацавалі вельмі добра.
Інжынер Джафар (Ghaffar) з Ісламскай Партыі Афганістана (Hezb-i-Islami) Гульбеддына Хекматыяра (Gulbuddin Hekmatyar) збіў са «Стынгера» першы Мі-24 25 верасня 1986 паблізу Джэлалабада (Jalalabad)[5]. ЦРУ ў канчатковым выніку перадала амаль 500 «стынгераў» (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, 1500—2000) муджахедам у Афганістане ў рамках аперацыі Цыклон.[6] Разам з 250 пускавымі ўстаноўкамі.[7]
Пасля вываду ў 1989 савецкіх войскаў з Афганістана ЗША спрабавалі выкупіць ракеты назад, у 1990 была запушчана праграма на 55 мільёнаў долараў. Атрымалася выкупіць каля 300 ракет (US $ 183300 кожная)[8]. Урад ЗША сабралі большасць стынгераў, але да 1996 года каля 600 ракет зніклі без вестак, а некаторыя знайшлі свой шлях у Харватыі, Іране, Шры-Ланке, Катары і Паўночная Карэі [9][10]. Па дадзеных ЦРУ, ужо ў жніўні 1988 года ЗША запатрабавалі ад Катара вяртанне стінгераў [11]. Чарлі Уілсан пазней сказаў CBS: ён «жыў у жаху», што грамадзянскі лайнер будзе збіты Stinger'ам, але ў яго не было сумневу ў тым, каб, забяспечыўшы стынгерам, перамагчы Саветы.
Грамадзянская вайна ў Анголе
Адміністрацыя Рэйгана паставіла 310 «Стынгераў» руху UNITA (National Union for the Total Independence of Angola) Джонаса Савімбі ў перыяд з 1986 па 1989 год [12]. Як і ў Афганістане, вяртанне ракет пасля заканчэння ваенных дзеянняў аказалася няпоўным. Але тэрмін захоўвання Stinger'аў — 4-5 гадоў, так што любая зброя, што пастаўлялася ў 1980-я гады, цяпер будзе ў непрацоўным стане [13].
Лівійскае ўварванне ў Чад
Урад Чада атрымаў ПЗРК Stinger ад Злучаных Штатаў, калі Лівія ўварвалася ў паўночную частку гэтай афрыканскай краіны. 8 кастрычніка 1987 лівійскі Су-22MK быў збіты FIM-92А, выпушчанай арміяй Чада. Пілот, капітан Дыа аль-Дын (Diya al-Din), катапультаваўся і трапіў у палон. Пазней ён атрымаў палітычны прытулак ад французскага ўрада. Падчас контрнаступальнай аперацыі лівійскі МіГ-23МС быў збіты FIM-92A [14].
Вайна ў Чачне
Расійскія афіцыйныя асобы заяўлялi аб прысутнасцi ПЗРК амерыканскай вытворчасці, а менавіта «Стынгераў» ў руках апалчэнцаў і партызанаў у Чачне. Яны тлумачаць некалькі сваіх паветраных страт ад амерыканскіх ПЗРК. Наяўнасць такіх ракет была пацверджана фотаздымкамі, але не вядомы ні іх фактычны лік, ні іх паходжанне.[15]
Грамадзянская вайна ў Шры-Ланка
Тыгры вызвалення Таміл-Ілама таксама здолелі набыць адзін або некалькі комплексаў, магчыма, з былых запасаў муджахедаў, і выкарыстоўвалі па меншай меры адзін раз — збілі Мі-24 ВПС Шры-Ланкі 10 лістапада 1997 г.[10][16]
Аперацыя Нязломная Свабода (Operation Enduring Freedom)
Некаторыя з ПТРК, якія ЗША пастаўлялі пачынаючы з 1987 года, маглі б быць выкарыстаныя супраць войскаў кааліцыі падчас інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане. Па палітычных прычынах ЗША прымяншаюць ці нават адмаўляюць выкарыстанне паўстанцамі ПЗРК, прыпісваючы атакі некіравальным стрэлам РПГ. Аднак стала вядома, што самалёты кааліцыі былі атакаваны з ПЗРК розных тыпаў у розных выпадках.[17][18]
{{cite book}}
: Шаблон цытавання ўжывае састарэлы параметр |authors=
(даведка)