FN P90

FN P90
Пісталет-кулямёт FN P90
Пісталет-кулямёт FN P90
Апісанне
Тып: Пісталет-кулямёт
Краіна:  Бельгія
Гады эксплуатацыі: з 1994
Гісторыя мадэлі
Выраблялася: FN Herstal
Характарыстыкі
Маса, кг: 2500г (без боепрыпасаў)
Даўжыня, мм: 500мм
Даўжыня ствала, мм: 259 мм
Калібр, мм: 5,7 мм
Патроны: 5.7x28 мм
Прынцып дзеяння: булпаб, схема з вольнай засаўкай
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 900 стр./хв
Боезабеспячэнне: магазін на 50 патронаў
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 200 м
Прыцэл: каліматарны 1x
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 716 м/с

FN P90 — бельгійскі пісталет-кулямёт, распрацаваны ў 1986—1987 гадах фірмай FN Herstal. Распрацаваны ў першую чаргу для танкістаў і кіроўцаў баявых аўтамабіляў. Мае прагрэсіўны і зручны эрганамічны дызайн. Адмыслова для P90 распрацаваны патрон тыпу 5.7x28 мм SS190 (паменшаны патрон 5,56×45 мм).

Патроны 5,7×28 мм

FN P90 пабудаваны па схеме бул-пап, аўтаматыка працуе па схеме з вольным затворам. Незвычайнае размяшчэнне магазіна спачатку дзівіць, але потым высвятляецца, што гэта досыць зручнае рашэнне. Магазін усталяваны па-над ствольнай скрынкай і яго ёмістасць складае 50 патронаў. Стрэляныя гільзы выкідваюцца ўніз, праз полую дзяржальню кіравання агнём.

FN Р90 абсталяваны ўбудаваным каліматарным прыцэлам кратнасці 1Х з прыцэльнай сеткай у выглядзе літары «Т». Прыцэльная сетка мае аўтаматычна рэгуляванае падсвятленне ў залежнасці ад вонкавай асветленасці; таксама зброя абсталяванае лазерным цэлепаказальнікам, размешчаным знізу. Акрамя таго, да яго прыкладаецца глушыцель, але яго эксплуатацыя магчымая толькі ў тым выпадку, калі выкарыстоўваюцца патроны з дагукавай хуткасцю.

У P90 выкарыстоўваецца ўнікальная для свайго часу гарызантальная сістэма падачы, запатэнтаваная ў Злучаных Штатах, якая надае зброі кампактны профіль і незвычайны выгляд. У ЗША ў 1990 годзе быў выдадзены патэнт № 4 905 394 («падоўжны магазін з верхнім мацаваннем»), у якім адзіным вынаходнікам названы Рэнэ Предацзер.[1] Здымны скрынкавы магазін усталяваны паралельна ствалу P90, упоравень з верхняй часткай корпуса зброі, і змяшчае 50 патронаў, якія размешчаны ў два рады «тварам» налева (павернутыя на 90° ад восі канала ствала). Калі патроны выштурхваюцца назад ціскам спружыны і паступаюць у заднюю частку магазіна, яны падаюцца ў адзін рад у спіральную падаючую рампу дзе паварочваюцца на 90°, і падаюцца ў патроннік.

Корпус магазіна выраблены з палімера і напаўпразрысты, што дазваляе стралку ў кожны момант бачыць колькасць патронаў.

  1. United States Patent: 4905394. patft.uspto.gov. Праверана 20 лютага 2025.