FP-45 Liberator

FP-45 Liberator
{{{апісанне выявы}}}
FP-45 Liberator
Апісанне
Тып: Пісталет
Краіна: ЗША
Гісторыя мадэлі
Выраблялася: General Motors
Характарыстыкі
Маса, кг: 450 гр (без патронаў)
Даўжыня, мм: 141
Даўжыня ствала, мм: 100
Колькасць нарэзаў ствала гладкастволавы
Калібр, мм: .45 ACP (11,43мм)
Боезабеспячэнне: адназарадны
Прыцэльная дальнасць стральбы, м: 7,5
Прыцэл: адкрыты
Агульны рэсурс: каля 50 стрэлаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 250

FP-45 Liberator - адназарадны гладкаствольны пісталет Другой сусветнай вайны, які выпускаўся ў ЗША ў 1942 годзе для партызан і войск супраціву.

Канцэпцыя была прапанаваная польскім ваенным аташэ ў сакавіку 1942 года. Праект быў перададзены Аб'яднанаму камітэту арміі ЗША па псіхалагічнай вайне і праз два месяцы быў распрацаваны для арміі Злучаных Штатаў Джорджам Хайдам з падраздзялення ўнутранай вытворчасці карпарацыі General Motors у Дэйтане, штат Агаё. Вытворчасць была арганізавана на заводзе General Motors у падраздзяленні раней вырабляўшым лямпы (вытворчасць карабінаў M1 была больш прыярытэтнай і трэба было знайсці новыя "магутнасці" для вытворчасці пісталета).[1] Армія пазначыла гэтую зброю як асвятляльны прыбор калібру .45, адсюль і абазначэнне FP-45. Гэта было зроблена, каб схаваць той факт, што пісталет выпускаўся серыйна. На арыгінальных тэхнічных чарцяжах ствол пазначаўся як "труба", спускавы кручок - як "хамут", ударнік - як "цяга кіравання", а спускавы кручок - як "гаечны ключ".

Завод Guide Lamp Division у Андэрсане (штат Індыяна, ЗША), сабраў мільён такіх пісталетаў. Праект "Liberator" заняў каля шасці месяцаў ад распрацоўкі канцэпцыі да заканчэння вытворчасці, пры гэтым на фактычны выраб сышло каля 11 тыдняў лета 1942 года, прычым усё сіламі 300 рабочых.

FP-45 быў прымітыўным адназарадным пісталетам, прызначаным для таннага і хуткага масавага вырабу. Ён быў надзвычай просты ў вытворчасці, ён меў усяго 23 часткі, якія вырабляліся штампоўкай, тачэннем або прэсаваннем. Сабекошт зброі складаў 2,40 долара ЗША (што эквівалентна 39 доларам у 2023 годзе).

Зброя выкарыстоўвала пісталетны патрон калібру .45 ACP і мела гладкі ствол, што скарачала максімальную прыцэльную далёкасць стрэлу была менш за 7,5 метраў (прыкладна 25 футаў). На большай дыстанцыі куля пачынала куляцца і збівацца з курсу (што аднак не рабіла яе менш небяспечнай)

Ілюстраваная інструкцыя

FP-45 Liberator пакаваўся ў кардонную скрынку з 10 патронамі, драўляным шпунтам для выдалення пустой гільзы і інструкцыяй па догляду за зброяй. Запасныя патроны маглі захоўвацца ў дзяржальні пісталета. Незараджаны пісталет без патронаў у дзяржальні меў масу 445 грамаў, даўжыню 141 мм пры даўжыні ствала 102 мм.

Для перазарадкі пісталета ўдарнік адцягваўся назад і паварочваўся на 90 градусаў. Пры гэтым канал ствала адкрываўся, і ў патроннік ўручную ўкладваўся патрон. Пры пастаноўцы ўдарніка на месца ўзводзілася баявая спружына ўдарніка. Пасля стрэлу ўручную адкрываўся ствол і ўручную выдалялася стрэляная гільза. Пры выдаленні стрэлянай гільзы падручным прадметам яе зачэплівалі за фланец або выштурхвалі прыкладзеным шпунтам.

З-за прастаты і таннасці пісталет называлі "Woolworth gun" (у прыкладным перакладзе як "пісталет з крамы "усё па 5 цэнтаў").

Вынікі выпрабаванняў паказалі, што сярэдні тэрмін службы складаў 50 стрэлаў.

Ваеннае прымяненне

[правіць | правіць зыходнік]

Зброю планавалася закідваць за лінію фронту для выкарыстання партызанскімі войскамі. "Liberator" не разглядаўся як асноўная зброю для вядзення бою; планавалася, што байцы супраціву, атрымаўшы такую зброю, будуць выкарыстоўваць яго для ўтойлівага нападу на праціўніка, у тым ліку для выкрадання зброі.

Палову з мільённага выпуску пісталетаў планавалася скінуць над акупаванай Еўропай, аднак дакументальных пацвярджэнняў масавай закіды пісталетаў няма. Толькі каля 25 тысяч адзінак было перададзена ў Вялікабрытанію для забеспячэння французскага супраціву. Падобныя расклады была і на ціхаакіянскім фронце. У выніку армія перадала каля 450 тысяч пісталетаў OSS (Упраўленне стратэгічных службаў ЗША). У 1944 годзе OSS перадаў пэўную колькасць FP-45 грэчаскім партызанам. Таксама ёсць дакументальныя пацверджання перадачы пісталетаў у Кітай і на Філіпіны.

У цяперашні час у ЗША дазволены да імпарту і набыцця ў якасці гістарычнай калекцыйнай зброі[2]

  1. Chelsea Rosenthal Why Desperate Times (But Only Desperate Times) Call for Consequentialism // Oxford Scholarship Online. — 2018-11-22. — DOI:10.1093/oso/9780198828310.003.0011
  2. "OSS "Liberator" pistol, manufactured in cal.’s .45 ACP or 9mm Parabellum, by the Guide Lamp Division of General Motors Corporation during 1942"

    Firearms Curios or Relics (C&R) List, ATF P 5300.11 Архіўная копія ад 15 снежня 2018 на Wayback Machine