FastAPI | |
---|---|
![]() | |
Тып | Вэб-фрэймворк |
Аўтар | Себасцьян Рамірэс[d] |
Напісана на | Python |
Апошняя версія |
|
Стан | актыўны |
Ліцэнзія | ліцэнзія MIT[d][2] |
Сайт | fastapi.tiangolo.com |
![]() |
FastAPI — вэб-фрэймворк на Python для стварэння API. Адзін з самых хуткіх[3] і папулярных (пасля Django і Flask)[4] вэб-фрэймворкаў на Python (на момант 2022 года).
FastAPI актыўна выкарыстоўвае дэкаратары, анатацыі тыпаў і інтраспекцыю кода, што дазваляе паменшыць колькасць шаблоннага кода ў вэб-праграме. FastAPI аўтаматычна генеруе і адлюстроўвае дакументацыю паводле спецыфікацыі OpenAPI[5].
У аснове FastAPI ляжаць дзве бібліятэкі — Starlette (ASGI-фрэймворк) і Pydantic (для апісання схем даных); FastAPI склейвае іх і рэалізуе некаторыя дадатковыя магчымасці — рэгістрацыю прадстаўленняў праз укараненне залежнасцяў, працу з аўтэнтыфікацыяй і аўтарызацыяй, аўтаматычную генерацыю дакументацыі і іншае[6] . Магчыма выкарыстанне як асінхронных, так і сінхронных прадстаўленняў.
Самы любімы вэб-фрэймворк на Python па апытанках сярод распрацоўшчыкаў на Stack Overflow (2021[7], 2022[8]).
from fastapi import FastAPI
app = FastAPI()
@app.get("/")
async def root():
return {"message": "Hello World"}