Forum Marinum | |
---|---|
Заснаваны | 1977 |
Адкрыты | 1999 |
Месцазнаходжанне | Турку, Фінляндыя |
Наведвальнікі | 56 000 |
forum-marinum.fi | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Forum Marinum — размешчаны ў Турку музей мараплаўства і караблебудавання.
Музей быў заснаваны ў 1977 годзе на беразе ракі Аўра ў памяшканнях былых складоў і кааператыўнага таварыства, а ў 1999 годзе адбылося яго аб’яднанне з музеефікаванымі судамі, якія экспанаваліся з 1936 года і належалі кафедры марской гісторыі Акадэміі Аба.[1]
У 2006 годзе музей наведала 55 864 наведвальнікаў, што зрабіла яго ў паўднёва-заходняй Фінляндыі восьмым па папулярнасці турыстычным аб’ектам.