FreeDOS | |
---|---|
Распрацоўшчык | Праект FreeDOS |
Сямейства АС | DOS |
Першы выпуск | 12 студзеня 1998 |
Апошняя версія | 1.1 — 1 студзеня 2012[1] |
Падтрымлівае платформы | X86 |
Тып ядра | Маналітнае |
Інтэрфейс | Камандны інтэрпрэтатар FreeCOM |
Ліцэнзія | GNU GPL, іншыя (уключаючы несвабодныя) |
Стан | Актуальнае |
Рэпазітар зыходнага коду | github.com/FDOS |
Вэб-сайт | freedos.sourceforge.net www.freedos.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
FreeDOS — гэта аперацыйная сістэма, сумяшчальная з MS-DOS. FreeDOS распаўсюджваецца на ўмовах GNU General Public License, уключае ў сябе некалькі праграм пад іншымі свабоднымі і несвабоднымі ліцэнзіямі.[2] Праект быў распачаты ў 1994 годзе; версія 1.0 выйшла ў свет 3 верасня 2006 года.
Акрамя таго, у межах праекта FreeDOS распрацавана замена каманднаму інтэрпрэтатару MS-DOS (COMMAND.COM). Новы інтэрпрэтатар атрымаў назву FreeCOM.
Кампаніі Dell[3], HP[4] і Lenovo вырабляюць і пастаўляюць персанальныя камп’ютары з прадусталяванай аперацыйнай сістэмай FreeDOS, гэта зніжае агульны кошт камп’ютара (у параўнанні з прадусталяванай АС Windows). Таксама FreeDOS усталёўваецца на ноўтбукі Asus і Samsung[5].
Дзякуючы DOS/32 (развіццё DOS/4GW) і Open Watcom (развіццё Watcom), FreeDOS прапануе лёгкае рашэнне для прамысловых камп'ютараў з архітэктурай PC.
Гісторыя версій FreeDOS | |||
---|---|---|---|
Версія | Статус | Кодавае імя | Дата |
0.05 | ALPHA | — | 12 студзеня 1998 |
0.1 | BETA | Orlando | 25 сакавіка 1998 |
0.2 | BETA | Marvin | 28 кастрычніка 1998 |
0.3 | BETA | Ventura | 21 красавіка 1999 |
0.4 | BETA | Lemur | 9 сакавіка 2000 |
0.5 | BETA | Lara | 10 жніўня 2000 |
0.6 | BETA | Midnite | 18 траўня 2001 |
0.7 | BETA | Spears | 7 верасня 2001 |
0.8 | BETA | Nikita | 7 красавіка 2002 |
0.9rc1 | BETA | Methusalem | ліпень 2003 |
0.9rc2 | BETA | — | 23 жніўня 2003 |
0.9rc3 | BETA | — | 27 верасня 2003 |
0.9rc4 | BETA | — | 5 лютага 2004 |
0.9rc5 | BETA | — | 20 сакавіка 2004 |
0.9 | BETA | — | 28 верасня 2004 |
0.9sr1 | BETA | — | 30 лістапада 2004 |
0.9sr2 | BETA | — | 30 лістапада 2005 |
1.0 | FINAL | — | 3 верасня 2006 |
1.1 | FINAL | — | 1 студзеня 2012 |
Дыстрыбутыў FreeDOS уключае ў сябе вялікую колькасць бясплатных праграм — як напісаных спецыяльна для DOS, так і партаваных з уніксападобных сістэм з дапамогай DJGPP: утыліты, браўзеры (Lynx, Arachne), тэкставыя рэдактары (edlin, edit, vim, emacs), некалькі гульняў (у тым ліку FreeDoom), графічная сістэма GEM і інш.