Frogger | |
---|---|
![]() | |
Распрацоўшчык | Konami |
Выдавец | Sega / Gremlin |
Частка серыі | Frogger[d] |
Дата выпуску | 1981 |
Жанр | аркада |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | аркадны аўтамат |
Рэжымы гульні | 1 ігрок або 2 ігракі |
Носьбіты | кампакт-касета, 5¼-inch floppy disk[d], 3½-inch floppy disk[d] і гульнявы картрыдж |
Кіраванне | джойсцік |
Дысплей | растравы, 99 колераў, 224 x 256 пкс (вертыкальны) |
Працэсар | Z80 (@ 3.072 Мгц) |
Гук |
Sound CPU: Z80 (@ 1.78975 Мгц) Sound Chips: AY8910 (@ 1.78975 Мгц) |
![]() |
Frogger (яп.: フロッガー Фурогга:) — відэагульня жанру аркада — галаваломка, распрацаваная кампаніяй Konami і выпушчаная кампаніямі Sega і Gremlin Industries для аркадных аўтаматаў у чэрвені 1981 у Японіі і ў кастрычніку таго ж года ў Еўропе[1][2]. Гульня стала вельмі папулярнай і працягвае перавыдавацца для многіх гульнявых сістэм і камп’ютараў[3].
Мэта гульні — дапамагчы жабе перасекчы гульнявы экран з ніжняй часткі ў верхнюю. Поле гульні падзелена на 13 радоў: першы рад — стартавая лінія, з другога па шосты — аўтамабільная дарога, па якой з рознымі скарасцямі ў абодва бакі ездзяць машыны, сёмы — бяспечны ўчастак для перадышкі, з восьмага па дванаццаты — рака з плывучымі злева направа бярвеннямі, выдрамі і кракадзіламі і справа налева групамі чарапах, акрамя таго, на бярвёнах могуць аказвацца змеі і павукі. У трынаццатым, апошнім радзе, размешчана пяць ячэек. Жаба павінна пераадолець дарогу, перабрацца па бярвеннях і чарапахах цераз раку і заняць адну з пяці ячэек. Каб прайсці этап, трэба заняць жабамі па чарзе ўсе пяць ячэек, пасля чаго аўтаматычна пачынаецца новы этап з больш шчыльным і хуткім трафікам, з больш хуткай ракой і з большай колькасцю ворагаў.
Акрамя таго, часам на бярвёнах з’яўляюцца жукі або жабы-самкі, за збіранне якіх налічваюцца бонусныя ачкі.
Гульцу адведзена непасрэднае кіраванне жабай, перамяшчэнне яе пры дапамозе чатырох клавіш па гульнявым полі (наперад-назад, налева-направа).
Жаба гіне, калі заканчваецца адведзены на кожны этап час, а таксама пры сутыкненні з машынай, кракадзілам, выдрай, павуком ці змяёю, пры падзенні ў ваду, пры скачку міма фінішнай ячэйкі ці калі бервяно альбо чарапаха, на якой сядзіць жаба, сплывае за межы экрана. Канца ў гульні няма, пасля кожнага этапу пачынаецца новы, больш складаны. Выніковай мэтай гульні можна назваць дасягненне найбольшай колькасці балаў. Найвышэйшым афіцыйна зарэгістраваным вынікам на цяперашні момант лічыцца 896980 балаў. Рэкорд паставіў амерыканец Пэт Лафайе (англ.: Pat Laffaye) 1 студзеня 2010 г.[4].
Розныя версіі гульні выходзілі і працягваюць выходзіць на многіх гульнявых сістэмах і персанальных камп’ютарах:
Сістэма | Год выпуску | Распрацоўшчык | Выдавец | Спасылка |
---|---|---|---|---|
Atari 2600 | 1982 | Konami | Starpath Corporation | [1] |
Atari 5200 | 1983 | Konami | Parker Brothers | [2] |
Atari 8-bit | 1982 | Konami | Sierra | [3] |
BlackBerry | 12 жніўня 2009 | Magmic | Magmic | [4] |
BBC Micro | 1982 | A & F Software | A & F Software | [5] |
Commodore 64 | 1983 | Konami | Sierra | [6] |
ColecoVision | 1983 | Konami | Parker Brothers | [7] |
Game Boy Color | 31 снежня 1998 | Morning Star Multimedia | Majesco Games | [8] |
game.com | 1999 | Handheld Games | Tiger Electronics | [9] |
Sega Mega Drive | 1998 | Morning Star Multimedia | Majesco Games | [10] |
Intellivision | 1983 | Konami | Parker Brothers | [11] |
iPhone/iPod | 1 жніўня 2008 | Konami | Konami | [12] |
Мобильные телефоны | 20 лістапада 2003 | Konami | Konami | [13] |
MSX | 1983 | Konami | Konami | [14] |
Odyssey² | 1982 | Konami | Parker Brothers | [15] |
ПК | 30 лістапада 1997 | SCEE | Hasbro Interactive | [16] |
PlayStation | 30 верасня 1997 | Millenium Interactive | Hasbro Interactive | [17] |
SNES | 1998 | Morning Star Multimedia | Majesco Games | [18] |
Xbox 360 | 12 ліпеня 2006 | Digital Eclipse | Konami | [19] |
Sinclair ZX81/Spectrum | 1983 | Microbyte | Rabbit Software | [20] |
Dragon 32/64 | 1983 | Konami | MicroDeal | [21] |
Texas Instruments TI-99/4A | 1984 | Konami | Parker Brothers | [22] |
TRS-80 Color Computer | 1983 | Konami | Sega | [23] |
Commodore VIC-20 | 1983 | Konami | Parker Brothers | [24] |
Nintendo DS | 17 мая 2010 | Hijinx Studios | Konami | [25] |
PlayStation 3 | 10 снежня 2009 | Konami | Konami | [26] |
Wii | 12 лістапада 2009 | Konami | Konami | [27] |
Акрамя перавыданняў да Frogger выйшла мноства сіквелаў, сярод іх:
У цэлым Frogger атрымаў вельмі высокія, часта нават максімальна высокія ацэнкі ў многіх рэцэнзіях. Параўнальна невысока былі ацэненыя версіі гульні для Xbox 360, Atari 5200 і Intellivision.
Гульнявы працэс усіх версій гульні ідэнтычны, адрозненні ёсць толькі ў афармленні. Напрыклад, на Sega Genesis правая частка экрана адведзена пад статыстыку — колькасць заробленых пунктаў, гульнявых жыццяў і застаўшагася на праходжанне гульні часу. Фроггер на TRS-80 з’яўляецца адзіным чорна-белым варыянтам гульні (гл. мал.), а на PlayStation 3 — адзіным, дзе класічны выгляд зверху заменены на ізаметрычны від (гл. мал.). Акрамя таго, гульня на TRS-80 праводзіцца ў два заходы, спачатку гулец бачыць толькі тую частку гульнявой лакацыі, дзе жаба перасякае праезную частку, а затым экран пераключаецца на раку (гл. мал.). Xbox 360 — адзіная гульнявая прыстаўка, дзе два ігракі могуць праходзіць узроўні адначасова на падзеленым вертыкальна экране.
Некалькі адрозніваецца ад версіі да версіі афармленне сноўдаючых па шашы машын. Гульнявыя сістэмы ColecoVision, Dragon 32/64, Sega Genesis, MSX, TRS-80 і Xbox 360 прытрымліваюцца віду зверху, як і ў арыгінале на Atari 2600. На SNES і PlayStation 3 выкарыстоўваецца ізаметрычная праекцыя (гл. мал.), а на Game Boy Color машыны намаляваныя ў «профіль».
Існуюць адрозненні і ў шырыні гульнявога экрана, напрыклад, гульнявая прастора ў Frogger на MSX і TRS-80 прыкметна меншая, чым у арыгінале і на большасці іншых сістэм.