G-код — умоўная назва мовы праграмавання прылад з лікавым праграмным кіраваннем (ЛПК). Была створана кампаніяй Electronic Industries Alliance у пачатку 1960-х. Фінальная дапрацоўка была ўхвалена ў лютым 1980 года як стандарт RS274D. Камітэт ISO зацвердзіў G-код, як стандарт ISO 6983-1:1982, Дзяржкамітэт па стандартам СССР — як ДАСТ 20999-83. У савецкай тэхнічнай літаратуры G-код пазначаецца, як код 'ИСО 7-бит' (ISO 7-bit).
Вытворцы сістэм кіравання станкамі, выкарыстоўваюць G-код у якасці базавага падмноства моў праграмавання, пашыраючы яго па сваім меркаванні.[1]
Праграма, напісаная з дапамогай G-кода, мае жорсткую структуру. Усе каманды кіравання аб’ядноўваюцца ў кадры — групы, якія складаюцца з адной ці болей каманд. Кадр завяршаецца сімвалам перавода радка (CR/LF) і мае нумар, за выключэннем першага кадра праграмы і каментарыяў. Першы (а ў некаторых выпадках таксама і апошні) кадр утрымлівае толькі адзін сімвал «%». Завяршаецца праграма камандай M02 ці M30. Каментарыі да праграмы змяшчаюцца ў круглых дужках, як пасля праграмных кодаў, так і ў асабістых кадрах.
Парадак каманд у кадры строга не агаворваецца, але традыцыйна лічыцца, што першымі ўказваюцца падрыхтоўчыя каманды, (напрыклад, выбар плоскасці апрацоўкі), потым каманды перасоўвання, потым выбару рэжымаў апрацоўкі і тэхналагічныя каманды.
Падпраграмы могуць быць апісаны пасля каманды M02, але перад M30. Пачынаецца падпраграма з кадра выгляду Lxx, дзе xx — нумар падпраграмы, якая завяршаецца камандай M17.
Асноўныя (завуцца ў стандарце падрыхтоўчымі) каманды мовы пачынаюцца з літары G:
Коды | Апісанне |
---|---|
G00-G03 | Пазіцыянаванне інструмента |
G17-G19 | Пераключэнне плоскасці апрацоўкі (XY, ZX, YZ) |
G20-G21 | Не стандартызавана |
G40-G44 | Кампенсацыя памеру разнастайных частак інструмента (даўжыня, дыяметр) |
G53-G59 | Пераключэнне сістэм каардынат |
G80-G85 | Цыклы свідравання, расточвання, наразання разьбы |
G90-G91 | Пераключэнне сістэм каардынат (абсалютная, адносная) |
Каманды | Апісанне | Прыклад |
---|---|---|
G00 | Паскоранае перасоўванне інструмента (халасты ход) | G0 X0 Y0 Z100 |
G01 | Лінейная інтэрпаляцыя | G01 X0 Y0 Z100 F200 |
G02 | Кругавая інтэрпаляцыя па гадзіннікавай стрэлцы | G02 X15 Y15 R5 F200 |
G03 | Кругавая інтэрпаляцыя супраць гадзіннікавай стрэлкі | G03 X15 Y15 R5 F200 |
G04 | Затрымка выканання праграмы, спосаб задання велічыні затрымкі залежыць ад рэалізацыі сістэмы кіравання | G04 |
G15 | Адмена палярнай сістэмы каардынат | G15 X15 Y22.5; G15; |
G16 | Палярная сістэма каардынат (X радыус Y вугал) | G16 X15 Y22.5 |
G17 | Выбар плоскасці апрацоўкі X-Y | |
G18 | Выбар плоскасці апрацоўкі Z-X | |
G19 | Выбар плоскасці апрацоўкі Y-Z | |
G40 | Адмена кампенсацыі радыуса інструмента | G1 G40 X0 Y0 F200 |
G41 | Кампенсаваць радыус інструмента злева ад траекторыі | G41 X15 Y15 D1 F100 |
G42 | Кампенсаваць радыус інструмента справа ад траекторыі | G42 X15 Y15 D1 F100 |
G43 | Кампенсаваць даўжыню інструмента дадатна | G43 X15 Y15 Z100 H1 S1000 M3 |
G44 | Кампенсаваць даўжыню інструмента адмоўна | G44 X15 Y15 Z4 H1 S1000 M3 |
G49 | Адмена кампенсацыі даўжыні інструмента | G49 Z100 |
G53 | Адключыць зрушэнне пачатка сістэмы каардынат станка | G53 G0 X0 Y0 Z0 |
G54-G59 | Пераключыцца на зададзеную аператарам сістэму каардынат | G54 G0 X0 Y0 Z100 |
G70 | Праграмаваць у цалях | G70 |
G71 | Праграмаваць у мм | G71 |
G80 | Адмена цыклаў свідравання, расточвання, нарэзкі разьбы метчыкам і г. д. | G80 |
G81 | Цыкл свідравання | G81 X0 Y0 Z-10 R3 F100 |
G82 | Цыкл свідравання з затрымкай | G82 X0 Y0 Z-10 R3 P100 F100 |
G83 | Цыкл перарывістага свідравання (з поўным вывадам свердла) | G83 X0 Y0 Z-10 R3 Q8 F100 |
G84 | Цыкл наразання разьбы | G95 G84 M29 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411 |
G90 | Заданне абсалютных каардынат апорных кропак траекторыі | G90 G1 X0.5 Y0.5 F10 |
G91 | Заданне каардынат інкрэментава апошняй уведзенай апорнай кропкі | G91 G1 X4 Y5 F100 |
G94 | F (падача) — у фармаце мм/хв. | G94 G80 Z100 |
G95 | F (падача) — в фармаце мм/аб. | G95 G84 X0 Y0 Z-10 R3 F1.411 |
максімум 4 каманды ў кадры
Тэхналагічныя каманды мовы пачынаюцца з літары М. Уключаюць такія дзеянні, як:
Код | Апісанне | Прыклад |
---|---|---|
M00 | Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт» на пульце кіравання, так званы «безумоўны тэхналагічны супын» | G0 X0 Y0 Z100 M0 |
M01 | Прыпыніць работу станка да націскання кнопкі «старт», калі ўключаны рэжым пацвярджэння супыну | G0 X0 Y0 Z100 M1 |
M02 | Канец праграмы, без скіду мадальных функцый | M02 |
M03 | Пачаць кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы | M3 S2000 |
M04 | Пачаць кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі | M4 S2000 |
M05 | Спыніць кручэнне шпіндаля | M5 |
M06 | Змяніць інструмент | T15 M6 |
M07 | Уключыць дадатковае ахалоджванне | M3 S2000 M7 |
M08 | Уключыць асноўнае ахалоджванне. Часам ужыванне больш аднаго M-кода ў адным радку (як у прыкладзе) недапушчальна, для гэтага выкарыстоўваюцца M13 і M14 | M3 S2000 M8 |
M09 | Выключыць ахалоджванне | G0 X0 Y0 Z100 M5 M9 |
M13 | Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля па гадзіннікавай стрэлцы | S2000 M13 |
M14 | Уключыць ахалоджванне і кручэнне шпіндаля супраць гадзіннікавай стрэлкі | S2000 M14 |
M17 | Канец падпраграмы | M17 |
M25 | Замена інструмента ўручную | M25 |
M97 | Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца ў той жа праграме (дзе P — нумар кадра, у выпадку прыклада пераход ажыццяўляецца да радка N25), дзейнічае не ўсюды, меркавана — толькі на станках HAAS | M97 P25 |
M98 | Запуск падпраграмы, якая знаходзіцца асобна ад асноўнай праграмы (дзе P — нумар падпраграмы, у выпадку прыклада пераход адбудзецца да праграмы O1015) | M98 P1015 |
M99 | Канец падпраграмы | M99 |
M30 | Канец праграмы, са скідам мадальных функцый | M30 |
не больш аднаго кода ў кадры
Параметры каманд задаюцца літарамі лацінскага алфавіта
Код | Апісанне | Прыклад |
---|---|---|
X | Каардыната кропкі траекторыі па восі X | G0 X100 Y0 Z0 |
Y | Каардыната кропкі траекторыі па восі Y | G0 X0 Y100 Z0 |
Z | Каардыната кропкі траекторыі па восі Z | G0 X0 Y0 Z100 |
P | Параметр каманды | G04 P101 |
F | Хуткасць працоўнай падачы | G1 G91 X10 F100 |
S | Хуткасць кручэння шпіндаля | S3000 M3 |
R | Параметр стандартнага цыкла альбо радыус дугі (пашырэнне стандарту) | G81 R1 0 R2 −10 F50 или G1 G91 X12.5 R12.5 |
H | Параметр карэкцыі абранага інструмента | G1 G41 D1 X10. F150. |
P | Колькасць выклікаў падпраграмы | L82 P10 |
I,J,K | Параметры дугі пры кругавой інтэрпаляцыі | G03 X10 Y10 I0 J0 F10 |
L | Выклік падпраграмы з дадзенай меткай | L12 |
Апрацоўка літары W (упісанай у прамавугольнік 34х27 мм, гл. мал.) на ўмоўным вертыкальна-фрэзерным станку з ЛПК, фрэзай дыяметрам 4 мм, у загатоўцы з арганічнага шкла:
Кадр | Змест | Каментарый |
---|---|---|
% | Пачатак праграмы | |
N1 | G90 G40 G17 | Сістэма каардынат абсалютная, кампенсацыя на радыус інструмента адключана, плоскасць інтэрпаляцыі XoY |
N2 | S500 M3 | Задаць хуткасць кручэння шпіндаля і уключыць шпіндаль |
N3 | G0 X2.54 Y26.15 | Пераход у кропку пачатка апрацоўкі на холастым ходзе |
N4 | Z1.0 | Падысці з загатоўкі па Z, недаходзячы 1 мм, на халастым ходзе |
N4 | G1 Z-1.0 F100 | Уразанне ў загатоўку на падачы 100 мм/хв |
N5 | X5.19 Y 2.0 | Першы штрых літары W |
N6 | X7.76 | Працяг руху |
N7 | X16.93 Y26.15 | Другі штрых літары W |
N8 | X18.06 | Працяг руху |
N9 | X25.4 Y2.0 | Трэці штрых літары W |
N10 | X25.96 | Працяг руху |
N11 | X32.17 Y 26.15 | Чацвёрты штрых літары W |
N12 | G0 Z12 | Адвесці інструмент ад загатоўкі на халастым ходзе |
N13 | M5 | Адключыць шпіндаль |
N14 | M30 | Канец праграмы |