GNU IceCat | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | браўзер |
Аўтар | Giuseppe Scrivano[d][1] |
Распрацоўшчыкі | каманда GNUzilla, Праект GNU |
Напісана на | C, C++ і JavaScript |
Аперацыйная сістэма | Linux, Windows, macOS, Android |
Мовы інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Першы выпуск | кастрычнік 2005[1] |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | MPL-2.0/GPL/LGPL |
Сайт | gnu.org/software/gnuzilla/ (англ.) |
![]() |
GNU IceCat (раней вядомы як GNU IceWeasel) — гэта цалкам свабодная версія вэб-браўзера Mozilla Firefox, якая распаўсюджваецца праектам GNU. IceCat сумяшчальны з Linux, Windows, Android і macOS.[3]
Супольнасць Mozilla выпускае свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам, але яго бінарныя файлы ўключаюць ілюстрацыі, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права. Праект GNU стварае IceCat на аснове версій Firefox з доўгатэрміновай падтрымкай, выдаляючы ўсе ілюстрацыі і пашырэнні, якія з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права.
IceCat падтрымлівае вялікі спіс свабодных пашырэнняў браўзера. Таксама ён мае некаторыі функцыі бяспекі і канфідэнцыяльнасці, якіх няма ў браўзеры Firefox.
GNU IceCat можна бясплатна спампаваць для розных дыстрыбутываў Linux з архітэктурамі IA-32, x86 64 і PowerPC.[4]
IceCat таксама даступны для macOS 10.4 і вышэй праз Fink, падтрымліваюцца архітэктуры IA-32 і PowerPC.
Неафіцыйныя зборкі таксама даступныя для Windows (Vista і далейшыя) і Android (2.3 і вышэй).
IceCat мае магчымасць блакіроўкі старонніх выяў нулявой даўжыні, якія выкарыстоўваюцца для адсочвання паводзінаў карыстальнікаў на сайце.[5] IceCat таксама папярэджвае аб перанакіраванні на іншы URL.[5]
Пашырэнне GNU LibreJS выяўляе і блакуе несвабодны JavaScript.[6]
IceCat даступны пад трайной ліцэнзіяй MPL/GPL/LGPL, якую Mozilla выкарыстоўвала для зыходнага кода. У адрозненне ад Mozilla, звычайныя значкі IceCat знаходзяцца пад той жа трайной ліцэнзіяй.