Global Battle Of The Bands

Global Battle Of The Bands
Дата заснавання / стварэння 2004
Выява
Уручаемы трафей Best New Band in the World[d]
Краіна паходжання
Пераможца Sinoptik[d], Dubtonic Kru[d], Boys in a Band[d] і Firekind[d]
Афіцыйны сайт gbob.com
Прызавы фонд 100 000 $

The Global Battle Of The Bands — найбуйнейшы міжнародны музычны конкурс, штогадовае спаборніцтва музычных гуртоў, якія ўжывую выконваюць свае кампазіцыі. Заснавальнік «GBOB Worldwide Ltd» — Торы Лэнд. Праводзіцца з 1979 года, калі ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі скандынаўскія краіны. У сваім глабальным статусе праект пачаў жыццё ў 2004 годзе. Цяпер у музычнай бітве прымаюць удзел прадстаўнікі 30 краін.

У 2013 годзе Беларусь стала паўнапраўнай удзельніцай конкурсу. Мерапрыемствы конкурсу доўжыцца на працягу года. У краінах праходзяць нацыянальныя адборачныя туры і нацыянальныя фіналы, пераможцы якіх адправяцца на Сусветны фінал. Фінальная глабальная бітва кожны год праводзіцца ў новай краіне. Фіналісты змагаюцца за статус «Лепшая сусветная новая група» і залатую статуэтку GBOB. Прыз пераможцу таксама ўключае запіс у адной з вядомых студый, удзел у міжнародным туры і наяўныя грошы.[1]

Зноскі

  1. Начался приём заявок на участие в The Global Battle Of The Bands (руск.). Experty.by (28/03/2013). Праверана 1 жніўня 2019.