![]() | Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Grand Theft Auto 6 | |
---|---|
![]() | |
Назва | англ.: Grand Theft Auto VI[1] |
Серыя | Grand Theft Auto[d][2] |
Жанр | прыгодніцкі экшан, third-person shooter[d] і экшан[3][4] |
Выдавец | Rockstar Games[d][5][6] і 2K Games[d][4] |
Краіна паходжання | |
Мова твора або назвы | англійская |
Дата публікацыі | 2025[8][1][…] і 17 верасня 2013[6] |
Кампанія-распаўсюджвальнік | PlayStation Store і Microsoft Store[d] |
Месца дзеяння гісторыі | Vice City[d][9] |
Атрыманыя ўзнагароды |
The Game Awards − Most Anticipated Game[d] (12 снежня 2024) |
Апісвае выдуманы свет | Grand Theft Auto HD universe[d][10] |
Персанажы | Jason[d][11][12] і Lucia[d][11][12][…] |
Game mechanics | адкрыты свет[d][9] |
Распрацоўшчык | Rockstar Games[d][9] |
Платформа | PlayStation 5[13][14] і Xbox Series X/S[13][14] |
Прылада ўводу | геймпад |
Носьбіт | Blu-ray Disc[d] і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Афіцыйны сайт | rockstargames.com/… (англ.) |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Статус аўтарскага права | ахоўваецца аўтарскім правам[d] |
Announcement date | 4 снежня 2023[15] |
![]() |
Grand Theft Auto VI (6), скарочана GTA VI ― будучая камп’ютарная гульня ў жанры action-adventure з адкрытым светам, якую распрацоўвае кампанія «Rockstar Games». Мусіць стаць шаснаццатай гульнёй у серыі «Grand Theft Auto» (і восьмай буйной гульнёй серыі). Чакаецца, што гісторыя будзе разгортвацца ў выдуманым штаце Леаніда (натхнёным Фларыдай) з адкрытым светам і выдуманым Вайс-Сіці (натхнёным Маямі).
Пасля гадоў спекуляцый і чутак кампанія «Rockstar Games» пацвердзіла распрацоўку гульні ў лютым 2022 года. 18 верасня 2022 года карыстальнік пад нікам «teapotuberhacker» апублікаваў 90 відэа на GTAforums, якія паказвалі 50 хвілін знятага гульнявога працэсу будучай гульні.
У лістападзе 2023 года Рокстар Геймс анансавала трэйлер GTA VI які павінны быў выйсці 5 снежня 2023 года ў гонар 25-годдзя кампаніі, але выпусціла яго на дзень раней, 4 снежня. У трэйлеры былі паказаны галоўныя героі — жанчына Люсія і яе мужчына-спадарожнік, краявіды Вайс-Сіці і штата Леаніда з яго жыццём. У канцы трэйлера напісана, што гульня выйдзе ў 2025 годзе на PlayStation 5 і Xbox series X i S, пра рэліз на ПК не згадана.