Guns N’ Roses | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хард-рок |
Гады | 1985 — нашы дні |
Краіна | ЗША |
Горад | Лос-Анджэлес |
Адкуль | Лос-Анджэлес |
Іншыя назвы | G N' R |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Geffen Records[d], Uzi Suicide[d] і Universal Music Group |
Склад | |
gunsnroses.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Guns N’ Roses» (бел.: Зброя і Ружы) — амерыканскі хард-рок-гурт з Лос-Анджэлеса, які быў сфарміраваны ў 1985 годзе. Першапачатковы склад, які заключыў кантракт з Geffen Records ў 1986 годзе, складаўся з вакаліста Эксла Роўза, вядучага гітарыста Слэша, рытм-гітарыста Ізі Стрэдліна, басіста Дафі Макагана і бубнача Стывена Адлера. Бягучы склад уключае ў сябе Роўза, Слэша, Макагана, а таксама клавішнікаў Дызі Рыда і Мелісу Рыз, гітарыста Рычарда Фортуса і бубнача Франка Ферэра. Гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, продажы якіх перавышаюць больш чым 100 мільёнаў копій ва ўсім свеце, у тым ліку — 45 мільёнаў у ЗША. Гэта робіць Guns N' Roses адным з самых запатрабаваных гуртоў у свеце за ўвесь час[1].
Дэбютны альбом Guns N 'Roses, які атрымаў назву Appetite for Destruction (1987), дасягнуў першага месца ў Billboard 200 праз год пасля яго рэлізу, а песня «Sweet Child o' Mine» стала адзіным сінглам групы, які апынуўся на першым месцы ў Billboard Hot 100. Альбом быў прададзены колькасцю каля 30 мільёнаў копій па ўсім свеце, у тым ліку 18 мільёнаў толькі ў ЗША, што робіць яго самым прадаваным дэбютным альбомам усіх часоў у ЗША, а таксама адзінаццатым па ліку сярод самых прадаваных альбомаў у ЗША. За паспяховым дэбютам рушыў услед альбом G N' R Lies (1988) з васьмю песнямі, які дасягнуў другога месца ў Billboard 200. Падвойны альбом Use Your Illusion I і Use Your Illusion II (1991) апынуўся адпаведна на другім і першым месцах у Billboard 200 і прадаўся агульным накладам 35 мільёнаў копій ва ўсім свеце, уключаючы 14 мільёнаў у ЗША. Альбом кавер-версій The Spaghetti Incident? (1993) стаў апошнім студыйным альбомам гурта, у запісе якога прымалі ўдзел Слэш і Макаган.
Пасля больш чым дзесяцігадовай працы і некалькіх змен у складзе, Guns N 'Roses выпусціў доўгачаканы альбом Chinese Democracy (2008), які паводле ацэнак сабекошту прадукцыі абыйшоўся прыблізна ў $ 14 мільёнаў і з’яўляецца самым дарагім рок-альбомам з тых, якія выпускаліся за ўсю гісторыю музыкі. Ён дэбютаваў на трэцім месцы ў Billboard 200, але прадаваўся горш чаканняў галіны, нягледзячы на галоўным чынам пазітыўны крытычны прыём. Абодва былых ўдзельніка Слэш і Макаган уз’ядналіся з групай ў 2016 годзе.