Gymnadenia rhellicani

Gymnadenia rhellicani
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gymnadenia rhellicani (Teppner & E. Klein) Teppner & E. Klein


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1126420
IPNI  1003517-1
TPL  kew-93730

Gymnadenia rhellicani — еўрапейскі від архідэй.

Gymnadenia rhellicani мае вышыню 5 — 22 см, гэта расліна са шчыльнымі шарападобнымі і цыліндрычнымі суквеццямі з чырвона-карычневымі да шакаладна-карычневых кветак з шакаладным водарам. Некаторыя расліны, асабліва на поўдні арэала віду, маюць прыкметна больш бледныя кветкі[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Gymnadenia rhellicani расце ў Альпах і Карпатах на вышыні 1000—2800 метраў[2].

Від быў апісаны як асобны від у 1990 годзе Хервігам Тэпнерам і Эрыхам Кляйнам, якія адзначылі, што ён быў дыплоідным і размнажаўся палавым шляхам, у адрозненне ад астатняй больш шырокай групы Gymnadenia nigra, якая з’яўляецца поліплоіднай і апаміктычнай. У той час усе гэтыя таксоны ўваходзілі ў род Nigritella, але пазней від быў уключаны ў род ядрушка (Gymnadenia). Відавы эпітэт «rhellicanus» ушаноўвае памяць Ёханэса Рэлікануса, які ў 1536 годзе зрабіў самае ранняе апісанне віду, вядомае аўтарам[1]. Сам Рэліканус назваў расліну Christimanus (лац.: Christi manus, «Рука Хрыста»)[3] :222.

Зноскі

  1. а б Herwig Teppner & Erich Klein (1990). "Nigritella rhellicani spec. nova und N. nigra (L.) Rchb. f. s. str. (Orchidaceae - Orchideae)" (PDF). Phyton. 31 (1). Horn, Austria: 5–26.
  2. Rankou, H.. Gymnadenia rhellicani (2 лютага 2011). doi:10.2305/IUCN.UK.2011-2.RLTS.T175979A7161210.en. Праверана 20 November 2021.
  3. Nigritella rhellicani. albiflora.eu. Праверана 22 лютага 2022.