h,s-дыяграма, i,s-дыяграма, h,s-дыяграма Малье́ – дыяграма цеплафізічных уласцівасцяў вадкасці і газа ў залежнасці ад параметраў стану.
Ужыццё атрымалі дыяграмы ўласцівасцяў вады і вадзяной пары, як найбольш выкарыстальныя ў цеплатэхніцы ў якасці рабочага цела субстанцыі (з прычыны распаўсюджанасці і таннасці).
Большая плошча дыяграмы адведзена пад частку з уласцівасцямі паравой фазы (вадкая фаза ў якасці цепланосьбіта мае абмежанні з прычыны несцісканасці вады).
У 1904 годзе нямецкі фізік Р.Малье (1863-1935) на базе табліц уласцівасцяў вады і вадзяной пары распрацаваў графічную дыяграму ў h-s каардынатах. У 1906 годзе у Берліне выйшла ягоная кніга “Новыя табліцы і дыяграмы для вадзяной пары”.
Па сутнасці, дыяграма – дакладны графічны аналаг цеплафізічных табліц уласцівасцяў вады і вадзяной пары, даныя якіх атрыманыя вопытным шляхам.
На сучасным этапе распаўсюджанне атрымліваюць электронныя версіі дыяграмы, якія больш зручныя ў скарыстанні і маюць меншую хібнасць.
Дыяграма змяшчае даныя пра велічынi такіх фізічных параметраў вады і вадзяной пары, як:
Велічыні, якія адносяцца да вадкай фазы абазначаюцца з апострафам; велічыні, якія адносяцца да паравой фазы — з двайным апострафам. Прыклад: — удзельная энтрапія вады, — удзельная энтрапія пары.